Біцель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Біцель (Бедэль), Бітэла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Бідзіла, Бедзіла, Беціла або Бітэл, пазьней Бітэль або Бэтэль (Bydilo[1], Bedilo, Betilo, Bitel[2], Bittel[3], Bettel[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова бід- (біт-) (імёны ліцьвінаў Біцейка, Біцін, Бітаўт; германскія імёны Bettika, Bitinus, Bitold) паходзіць ад гоцкага beodan 'чакаць, спадзявацца'[1].
Імя Бедэл гістарычна бытавала ў Польшчы: Testem… Iohannem Bedellum (1492 год)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Stanislao Byedzyelowycz (29 сакавіка 1468 году)[7]; у Бителя… того Бителя (1516 год)[8]; квитъ Анъны Бечелевны Волковны, мещанки виленское… той Ганъне Бечелевне (16 сьнежня 1549 году)[9]; Biteła (1671—1681 гады)[10]; Eua Bedelowa (1698—1702 гады[11][12] гады); Petrus Bedelewicz (1698[11] і 1702[12] гады); Barbara Bedelowa (5 сакавіка 1777 году)[13]; Michaele Bedel (25 студзеня 1779 год)[14]; Stanislaus Filius Bedela (22 лютага 1780 году)[15].
Remove ads
Носьбіты
На 1903 год існавала вёска Бедзелішкі ў Панявескім павеце Ковенскай губэрні[16].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads