Бітаўт
прозьвішча From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бітаўт (Біталт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Бідалд, Беталд або Біталд, пазьней Бэтэльт, Бідаўт або Бітаўт (Bidualdus[1], Betuald[2][3], Betald, Bitold, Betelt[4], Bidaut[5][6], Bidault[7][8], Bitaut[9]) — імя германскага паходжаньня[10]. Іменная аснова бід- (біт-) (імёны ліцьвінаў Біцейка, Біцель, Біцін; германскія імёны Bettika, Bydilo, Bitinus) паходзіць ад гоцкага beodan 'чакаць, спадзявацца'[11], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[12].
Германскае паходжаньне імя Бітаўт сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[13].
У Прусіі бытавала імя Бітаўт: Bitawte (1347 год)[14]; Bytout (1396 год)[14].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Битовту осмъ чоловековъ[15], Битовту его люди Домановичи а Воидатъ[16] (1440—1492 гады); Битовъта Кинътовътовича… к его ойчызне еще отцу его Кинътовъту, и потомъ Кинътовът умер, а Битовтъ… Битовъту Кинътовътовичу (30 траўня 1481 году паводле выпісу 19 верасьня 1568 году)[17]; ego nobilis Bogdan Bytholthowicz (1483 год)[18]; Богдану Битовътовичу а Римъку Васковичу по возу соли з мыта берестеиского (7 жніўня 1488 году)[19]; Ego vero suprafatus Bogdan Bytholtowycz (8 траўня 1496 году)[20]; боярынь нашъ Богданъ Битовътовичъ (22 сакавіка 1499 году)[21]; з Мемижи… Миколаи Битовтович — 3 кони… Щастныи Битовтович — кон. Юрии Битовтович — кон. (1524—1566 гады)[22]; Щасныи Битовтя 2 кони. Миколаи Битовтевич кон.[23], Богдан Битовтовичъ[24] (1528 год); боярыни господарская Яновая Битовътовичъ Святохна (21 красавіка 1529 году)[25]; отъ земянина господаръского Миколая Миколаевича Битовтовича (19 лістапада 1546 году)[26]; miedzy borem Krzysztofa Bohuszewicza a Jura Bitoltowicza… ku granicy ziemian j. k. m. Krzysztofa Bohuszewicza y Jura Bitołtowicza… a Jura Bitołtowicza (30 ліпеня 1560 году)[27]; Размусъ Юрьевичъ Битовтъ[28], з ыменья Битовтовичъ (1567 год)[29]; продку его неякому Битовъту Кинътовътовичу… Битовъта… Битовтъ (19 верасьня 1568 году)[30]; Andrzej Łukaszewicz Bitowt (1621 год)[31]; Jan Bittowtt (20 кастрычніка 1655 году)[32]; Nikodem Petowtt (1764 год)[33]; Prezydent Grodzki Upit. Stanisław Bitowtt (1824 год)[34]; Józefa Bytowt (1845 год)[35].
Remove ads
Носьбіты
- Бітаўт — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
- Шчасны Бітаўця і Мікалай Бітаўтавіч — меміскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Багдан Бітаўтавіч — лейпунскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Юзэф і Нікадзім Кляўсы Петаўты — электары караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага ад Аршанскага павету[36]
Бітаўты-Александровічы, Бітаўты (Bitowt, Bittowt, Bitofft[37]) і Бітаўтовічы гербу Грыф[38] — літоўскія шляхецкія родя[39][40].
Бітальдовічы (Bitoldowicz) гербу Гадземба — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[38].
У акце Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся Петаўт (Петовт)[41].
Бітаўт (Bitowt) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[42].
У 1621 і 1727[43] гадох упамінаўся маёнтак Бітаўтавічы ў Троцкім павеце[44].
На гістарычнай Троччыне існуе вёска Бітаўтаны.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads