Біцейка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Біцейка (Біцік), Бецейка (Бэтэйка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Беціка або Бецека (Bettika, Beteke) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова бід- (біт-) (імёны ліцьвінаў Біцель, Біцін, Бітаўт; германскія імёны Bydilo, Bitinus, Bitold) паходзіць ад гоцкага beodan 'чакаць, спадзявацца'[2].

Германскае паходжаньне імя Біцейка сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Betko[4]: Beteko (1311 год і XIV ст.), Betheko (1312 год), Betiko (1367 год), Betk (1379 год)[5].

У Прусіі бытавала імя Бедыка: Bedike (1420 год)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: den Litauern… Byeteigen (21 студзеня 1315 году)[7]; три чоловеки… Битеико[8], пять чоловеков… Битеико[9] (1440—1492 гады); бояре его декснянъские… Битеико (20 кастрычніка 1538 году)[10]; людей волости Бобруйское… а Иванъца Битика (19 сакавіка 1541 году)[11]; земян… Яна Битейка (10 верасьня 1582 году)[12]; в селе Битиках (8 лютага 1592 году)[13]; Adam Beteyka (1778 год)[14]; Parafia świrańska… Biciejkiszki, zaścianek (1784 год)[15]; Agata Bieciejko (1844 год)[16].

Remove ads

Носьбіты

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Бітыкі (Битыки) пры маёнтку Кельмах, а таксама фальварак Біцейкі (Бицейки) у Менскім ваяводзтве[17].

На 1903 год фальварак і сяліба Бітыкі існавалі ў Шавельскім павеце Ковенскай губэрні[18].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads