Вадзім Мілько

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вадзім Мілько
Remove ads

Вадзім Мілько (па-ўкраінску: Вадим Мілько; нар. 22 жніўня 1986 году, Первамайск, УССР) — колішні ўкраінскі футбаліст, абаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Футболам пачаў займацца з шасьці гадоў пад наглядам свайго бацькі, які быў прафэсійным футбалістам. У 13 гадоў паступіў у кіеўскі спортінтэрнат. Бацькі засталіся ў Первамайску. На адным з турніраў яго прыкмецілі прадстаўнікі «Дынама» і ў 2002 годзе ён трапіў у сыстэму гэтага клюбу. Менш за год выступаў за трэцюю каманду, пасьля чаго дабраўся да другой.

Дэбютаваў у «Дынама-3» 25 ліпеня 2002 году ў матчы супраць тэрнопальскай «Нівы», які скончыўся на карысьць дынамаўцаў зь лікам 2:3. У «Дынама-2» першы матч згуляў 18 ліпеня 2003 году ў матчы супраць «Мэталісту» (7:5). У галоўнай камандзе «Дынама» згуляў 17 чэрвеня 2007 году, які быў апошнім матчам кіяўлянаў у чэмпіянаце, тады кіяўляне гулялі другім складам супраць іншага сталічнага клюбу «Арсэналу» (0:1)[2]. Мілько адгуляў 72 хвіліны, пасьля чаго яго замяніў Дзяніс Алейнік.

Сэзон 2007—2008 гадоў пачаў у «Дынама», але згуляў толькі адну гульню ў 11-м туры супраць «Нафтавіку» (0:1). Другую палову сэзону правёў гуляючы на правах арэнды за клюб «Харкаў»[3]. Улетку 2012 году падпісаў кантракт з «Ворсклай»[4].

З 2014 году зьяўляецца гульцом дэбютанта Найвышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі клюбу «Слуцак», за які дэбютаваў 30 сакавіка 2014 году ў гасьцявым пераможным матчы супраць гарадзенскага «Нёману»[5]. У пачатку ліпеня 2014 году пакінуў «Слуцак»[6], але ўжо праз два тыдні вярнуўся ў каманду[7]. У сакавіку 2017 году перайшоў у клюб «Верас» з Роўна[8].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads