Валагодзкі раён

раён у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Валагодзкі раён
Remove ads

Валагодзкі раён (па-расейску: Вологодский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Валагодзкай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца горад Волагда, які аднак ня ўваходзіць у склад раёну.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Валагодзкі раён мяжуе з Усьцьекубінскім, Сокальскім, Міжрэчанскім, Гразавецкім, Шаксьнінскім і Кірылаўскім раёнамі, а таксама зь Яраслаўскай вобласьцю на поўдні. Плошча раёну складае 4540,0 км².

Гісторыя

Валагодзкі раён быў утвораны 15 ліпеня 1929 году адпаведнасьці з пастановай УЦВК. У 2016 годзе Валагодзкі раён перайшоў на новую сыстэму органаў мясцовага самакіраваньня, то бок кіраўніком стаў старшыня прадстаўнічага сходу, а кіраўнік адміністрацыі быў наняты па кантракце.

Насельніцтва

Насельніцтва раёну па стане на 2017 год складала 52 539 чалавек. Да 2010 году раён быў самым населеным у вобласьці, аднак, у апошні час гэтую пазыцыю страціў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads