Валеры Малашка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валеры Анатольевіч Малашка (Нар.1966, Горадня) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар аховы здароўя, экс-міністар працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1989 годзе скончыў Менскі дзяржаўны медычны інстытут. Паводле першай адукацыі ён пэдыятар. У 2007 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце (спэцыяльнасьць «дзяржаўнае кіраваньне сацыяльнай сфэрай»).
З 1989 па 2004 год Малашка працаваў па спэцыяльнасьці: анэстэзіёлягам-рэаніматолягам, намесьнікам галоўнага лекара ў лячэбных пытаньнях, галоўным лекарам Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. Адным зь першых увёў у Беларусі аддзяленьне мэдрэабілітацыі для дзяцей да году.
З 2004 году Валеры Малашка быў першым намесьнікам начальніка ўпраўленьня аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкаму. З 2005 па 2009 год — начальнікам упраўленьня аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкаму. У студзені 2009 году быў прызначаны намесьнікам старшыні Магілёўскага аблвыканкаму. У 15 сьнежня 2016 году прызначаны міністрам працы. Праз 6 тыдняў, 27 студзеня 2017 году Аляксандар Лукашэнка прызначыў яго міністрам аховы здароўя[2].
![]() |
Не хачу сказаць, што пасада міністра працы ў нас другарадная, але, пагадзіцеся, пасада міністра аховы здароўя — найважнейшая ў любой краіне, бо гэта зьвязана са здароўем цэлай нацыі, нашага насельніцтва. Мне давялося выбіраць: ці пагадзіцца з тым, што было, ці прызнаць, што Малашка больш патрэбен у якасьці міністра аховы здароўя. Таму я прыношу свае прабачэньні, што так атрымалася, але грамадзтва лічыць, што Малашка павінен быць міністрам аховы здароўя. І я з гэтым грамадзтвам згодны | ![]() |
—Аляксандар Лукашэнка, Міністрам аховы здароўя стаў Валеры Малашка, якога месяц таму прызначалі міністрам працы, Радыё Свабода |
Быў звольнены з пасады Міністра аховы здароўя 11 чэрвеня 2019 году, прызначаны намесьнікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads