Валеры Цыганенка

беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валеры Цыганенка (нар. 21 ліпеня 1981 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. Працуе ў структуры клюбу «Іслач».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец менскіх футбольных школаў «Трактар», «Атака» і «Алімпія». У 2002 годзе ўсьлед за трэнэрам Барысам Лазарчыкам перабраўся ў слонімскі «Камунальнік». У 2004 годзе выступаў за ЗЛіН, па заканчэньні сэзону атрымаў прапанову перайсьці ў «Ведрыч-97», які выйшаў у Найвышэйшую лігу. Аднак празь недахоп сродкаў рэчыцкі клюб адмовіўся ад удзелу ў мацнейшым дывізіёне, а Валеры разам з суайчыньнікам Анатолем Какшаровым пераехаў у фінскі клюб ТП-47. Пазьней вярнуўся ў Беларусь, дзе гуляў за клюбы ніжэйшых дывізіёнаў. У 2007 годзе выступаў за летувіскі «Шаўлі».

У 2009 годзе на прапанову Віталя Ледзянёва выправіўся ў Армэнію ў клюб «Арарат», а ў наступны год перайшоў у адзін з наймацнейшых кыргыскіх клюбаў «Абдыш-Ата». У 2011 годзе гуляў у Таджыкістане, а пасьля падпісаў кантракт з узбэцкім «Наўбахорам», аднак праз мэдычныя праблемы вымушаны быў хутка пакінуць каманду[3].

У 2012 годзе вярнуўся ў Беларусь. Адгуляўшы год за рэчыцкі «Ведрыч-97», перайшоў у склад дэбютанта Першай лігі клюб «Іслач». У 2015 разам з «Іслаччу» перамог у Першай лізе. Па заканчэньні сэзону 2015 году пастанавіў скончыць гульнёвую кар’еру і перайсьці на трэнэрскую працу[4], аднак у выніку быў заяўлены на сэзон 2016 году. 1 красавіка 2016 году ў 34-гадовым веку дэбютаваў у беларускай Найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Нафтану» (2:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы, а 8 траўня ўжо правёў поўны матч супраць «Менску» (1:0) на пазыцыі цэнтральнага абаронцы[5]. Пазьней згуляў за «Іслач» яшчэ ў некалькіх матчах, дзе звычайна дзейнічаў у абароне, але часам быў нападнікам.

Трэнэрская

У студзені 2017 году завяршыў кар’еру і цалкам перайшоў на трэнэрскую працу ў «Іслачы»[6]. У сэзоне 2017 году ўваходзіў у трэнэрскі штаб дублю, дзе быў гульнёвым трэнэрам. У канцы сэзону таксама прыцягваўся да асноўнай каманды, у адным матчы выйшаў на замену.

У студзені 2018 году стаў асыстэнтам галоўнага трэнэра асноўнай каманды «Іслачы» Віталя Жукоўскага[7]. У студзені 2020 году быў прызначаны галоўным трэнэрам дублюючага складу[8]. У кастрычніку 2022 году падоўжыў кантракт з клюбам на два гады[9].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads