Валеры Шаблюк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валеры Ўладзімеравіч Шаблюк (3 жніўня 1953, Узда — 2 траўня 1997) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1991).
Remove ads
Біяграфія
У 1975 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пасьля чаго выкладаў гісторыю ў вучэльні і школе ў Менску. З 1980 году — навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі.
Дасьледаваньні прысьвечаны сярэднявечным паселішчам і мястэчкам, што зьявілася новым кірункам у археалёгіі Беларусі. У 1991 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму: «Сельскія паселішчы Верхняга Панямоньня XIV—XVIII стст.», якая ў 1996 годзе была апублікавана як манаграфія выдавецтвам «Беларуская навука». У 1995 годзе ў выдавецтве «Полымя» выйшла ў сьвет ягоная кніга «Двор у Туганавічах», прысьвечаная дасьледаваньню месца вялікага каханьня Адама Міцкевіча і яго музы — Марылі Верашчакі. На Койданаўшчыне дасьледваў археалягічныя помнікі ў вёсках Вялікія Навасёлкі, Клыпаўшчына, Машчонае, Павусьсе[1].
Аўтар шматлікіх публікацыяў па гісторыі і археалёгіі Беларусі. Аўтар каля сотні артыкулаў у Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі.
Зьяўляўся старшынём першачаснай арганізацыі Беларускага свабоднага прафсаюзу пэдагогаў Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.
У 1994 годзе — генэральны сакратар Беларускай хрысьціянска-дэмакратычнай партыі. У 1995 годзе — кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь па Ўсходняй выбарчай акрузе №246 г. Менску.
Remove ads
Сьмерць
Трагічна загінуў 2 траўня 1997 году пад коламі службовай машыны генэральнага пракурора. У сям’і Валерыя засталіся дзьве дачкі — Вераніка і Анастасія.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads