Вялікія Навасёлкі
вёска ў Койданаўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кія Навасёлкі[1] — вёска ў Койданаўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 8 км ад Койданава, 34 км ад Менску, 10 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з XVIII стагодзьдзя як маёнтак Навасёлкі, належала панам Кастравіцкім. У 1793 г. у Койданаўскай воласьці Менскага павету. У 1900 г. належалі памешчыку Зьдзяхоўскаму, 233 жыхары, працаваў сьпіртзавод. У 1921 г. на землях памешчыка Зьдзяхоўскага быў арганізаваны саўгас «Вялікія Навасёлкі» — адзін зь першых жывёлагадоўчых саўгасаў у Беларусі. З 23 сакавіка 1932 г. цэнтар Навасёлкаўскага сельсавету ў Койданаўскім нацыянальным польскім раёне. 16 ліпеня 1954 г. сельсавет ліквідаваны, а тэрыторыя ўвайшла ў склад Койданаўскага сельсавету.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 389 жыхароў
- 1 студзеня 2004 году — 173 двары, 454 жыхары
- 1999 год — 480 жыхароў
Турыстычная інфармацыя

У вёсцы помнікі архітэктуры — сядзіба Кастравіцкіх; помнік на магіле беларускага пісьменьніка і грамадзкага дзеяча Каруся Каганца (1988); помнік 78 землякам, якія загінулі ў ІІ-ю Усясьветную вайну; памятная мясьціна, якая зьвязаная са знаходжаньнем Міхаіла Іванавіча Пушчына, які зь лістапада 1821 г. па студзень 1822 г. жыў у маёнтку Кастравіцкага; з 1968 г. у будынку Навасёлкаўскай СШ існуе гісторыка-краязнаўчы музэй.
Каля вёскі, за 1,5 км на паўночны ўсход, на правым высокім беразе р. Вуса, зьлева ад дарогі ў в. Юцкі знаходзіцца селішча. Выявіў і абсьледаваў у 1983 г. Валеры Шаблюк. Знойдзена ганчарная кераміка і фрагмэнты зялёнай паліванай кафлі. Адносіцца да пэрыяду фэадалізму. Матэрыялы абсьледаваньня захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads