Валянціна Курсевіч
дзяржаўная дзяячка Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянціна Вацлаваўна Курсевіч (1965, Суботнікі, Івейскі раён, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўная дзяячка Беларусі.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га і 7-га скліканьняў (зь 2016 году) ад Заслаўскай акругі № 77[1]. Займала ў Палаце прадстаўнікоў пасаду намесьніцы старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізычнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы[2].
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1988 годзе скончыла Менскі дзяржаўны мэдычны інстытут па спэцыяльнасьці «Лекарская справа». Працавала лекаркай выязной брыгады станцыі хуткай мэдычнай дапамогі Менскага раёну. Пазьней перайшла на працу кардыялягіняй у Менскае раённае тэрытарыяльнае мэдычнае абʼяднаньне. Затым уладкавалася кардыялягіняй і рэўматалягіняй у Менскую абласную клінічную лякарню, дзе стала намесьніца галоўнага лекара па мэдычнай частцы. У наступным заняла пасаду загадніцы кардыялягічнага аддзяленьня 2-й гарадзкой клінічнай лякарні Менску. Скончыла Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі. Напісала звыш 20 навуковых артыкулаў у галіне кардыялёгіі і рэўматалёгіі[3].
Remove ads
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў
11 верасьня 2016 году абралася дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га скліканьня ад Заслаўскай акругі № 77 у Менскім раёне. Цягам тэрміну паўнамоцтваў ад 18 кастрычніка 2016 году[4] па 4 сьнежня 2019 году займала пасаду намесьніцы старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізычнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы. Адказвала за 3 законапраекты, прынятыя ў 2-м чытаньні на прапанову Савету міністраў Беларусі[3]:
- 13 чэрвеня 2017 году «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь у пытаньнях дзяржаўных дапамогаў сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей»[5];
- 2 кастрычніка 2018 году «Аб унясеньні дапаўненьня ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь», паводле якога спагнаньне алімэнтаў прывялі ў адпаведнасьць з Гааскай канвэнцыяй 2007 году «Аб міжнародным парадку спагнаньня алімэнтаў на дзяцей і іншых формаў утрымання сям’і»[6];
- 19 чэрвеня 2019 году «Аб зьмяненьні Закону «Аб санітарна-эпідэміялягічным дабрабыце насельніцтва», паводле якога спагнаньне алімэнтаў прывялі ў адпаведнасьць з Гааскай канвэнцыяй 2007 году «Аб міжнародным парадку спагнаньня алімэнтаў на дзяцей і іншых формаў утрыманьня сям’і»[7].
17 лістапада 2019 году пераабраралася ў Палату прадстаўнікоў 7-га скліканьня ад Заслаўскай акругі № 77[8]. Стала сяброўкай дэпутацыі Нацыянальнага сходу Беларусі ў Парлямэнцкім сходзе Саюзу Беларусі і Расеі, дзе ўваходзіла ў склад Камісіі па інфармацыйнай палітыцы[9]. Таксама была сяброўкай 5 працоўных групаў Нацсходу Беларусі па супрацы з замежнымі парлямэнтамі — Бахрэйну, Вялікабрытаніі, Ірану, Румыніі і Тайлянду[10]. Адказвала за 2 законапраекты, прынятыя ў 2-м чытаньні на прапанову Савету міністраў:
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads