Суботнікі
вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Субо́тнікі[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Гаўі. Цэнтар сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 698 чалавек. Знаходзяцца за 18 км на поўнач ад Іўя, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя, на аўтамабільнай дарозе Іўе — Салечнікі.
Суботнікі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Remove ads
Назва
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Суботнікі ўтварыўся ад назвы дня тыдня — суботы[2].
Адзначалася старажытнае германскае імя Sutbodus, вытворнае ад германскіх іменных асноваў -SUD- і -BOD- (разам зь імём Subaldus, вытворным ад асноваў -SUD- і -BALD-)[3], а таксама прозьвішча Субатовіч (Subotowicz)[4].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Соботникъ (1553 год)[5].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Сучасную назву Суботнікі носяць з 1545 году, да таго звычайна ўпамінаюцца (яшчэ зь Вітаўтавых часоў) як Геранёны Манівідавы (паводле імя Войцеха Манівіда). Ад свайго заснаваньня паселішча ўваходзіла ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1636 годзе на сродкі князя Альбрэхта Радзівіла ў Геранёнах Драўляных збудавалі драўляны касьцёл (не захаваўся).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Суботнікі апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. На 1885 год у мястэчку было 44 двары, дзеялі касьцёл і капліца, працавалі школа (56 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі), бровар, крама і карчма, штогод праводзілася 2 кірмашы. На 1890 год тут было 39 двароў, працавалі млын і бровар — уласнасьць Умястоўскіх[6].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Суботнікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Старая графіка Суботнікаў
- Стары касьцёл, 1898 г.
- Праект касьцёла, 1897 г.
- Праект касьцёла, 1897 г.
- Сынагога, 1900 г.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Суботнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Суботніцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[7]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Суботнікі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[8]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Валожынскага (з 1926 году — Лідзкага) павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут было 99 двароў.
У верасьні 1939 году Суботнікі ўвайшлі ў Беларускую ССР, дзе з 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Іўеўскага раёну. За часамі Другой сусьветнай вайны у 1941—1944 гадох вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
На 2000 год у Суботніках было 316 двароў, на 2001 год — 309. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Новы касьцёл, каля 1900 г.
- Касьцельная вуліца, 1916 г.
- Адміністрацыя гміны, 1930 г.
- Новая школа, 1939 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Суботніках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Першамайская вуліца | Касьцельная вуліца (усходняя частка) Геранёнская вуліца (заходняя частка) |
Хомчыка вуліца | Віленская вуліца |
У Суботніках таксама існавалі Жэмласлаўская, Згарэліцкая і Ліпнішкаўская вуліцы[11].
Турыстычная інфармацыя

Славутасьці
- Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава (1904—1907)
- Могілкі каталіцкія
Асобы
- Валянціна Курсевіч (нар. 1965) — дзяржаўная дзяячка Беларусі
- Зянон Пазьняк (нар. 1944) — беларускі палітык і грамадзкі дзяяч, археоляг, мастацтвазнавец, пісьменьнік і паэт
- Янка Пазьняк (1887—1939) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, выдавец і публіцыст
- Кастусь Травень (нар. 1947) — беларускі літаратар
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads