Валянціна Церашкова

савецкая касманаўтка, расейская дзяржаўная дзяячка From Wikipedia, the free encyclopedia

Валянціна Церашкова
Remove ads

Валянці́на Ўладзі́мераўна Церашко́ва (па-расейску: Валенти́на Влади́мировна Терешко́ва) (нар. 6 сакавіка 1937 году) — савецкі касманаўт беларускага паходжаньня, першая жанчына ў космасе. Сярод некалькіх соцень кандыдатаў была абраная пілётам касьмічнага карабля Усход-6, які падняў яе ў космас 16 чэрвеня 1963 году. Церашкова стала першым цывільным у космасе: яе, і іншых жанчын-кандыдатаў прынялі ў паветраныя войскі толькі з-за патрабаваньняў адбору[6].

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...

Бацька быў родам зь вёскі Выйлава (Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласьць), маці — зь вёскі Ерамееўшчына (Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць). У дзяцінстве размаўляла па-беларуску[7]. У 1977 годзе абараніла дысэртацыю на атрыманьне навуковай ступені кандыдата тэхнічных навук.

Remove ads

Грамадзкая дзейнасьць

У 2011 годзе абрана дэпутатам Дзяржаўнай думы Расіі ад партыі «Адзіная Расія» па яраслаўскім рэгіянальным спісе. Церашкова разам з Аленай Мізулінай, Ірынай Яровай і Андрэем Скочам [8][9][10] уваходзіць у міжфракцыйную дэпутацкую групу па абароне хрысціянскіх каштоўнасцяў; у гэтай якасці яна падтрымлівала ўнясенне змен у Канстытуцыю Расіі, паводле якіх, «праваслаўе з’яўляецца асновай нацыянальнай і культурнай самабытнасці Расіі». Намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па федэратыўнай прыладзе і пытаннях мясцовага самакіравання з 21 снежня 2011 года, у дзярждуме 7 скліканьня старшыня камісіі па пытаньнях дэпутацкай этыкі і сябра камітэту па міжнародных справах[11].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads