Варакляны

места ў Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Варакляны
Remove ads

Варакляны, Варкляны (лат. Varakļāni) — места ў Латвіі, на рацэ Кажаве. Адміністрацыйны цэнтар Вараклянскага краю. Плошча 5,33 км². Насельніцтва на 2016 год — 1960 чалавек. Знаходзяцца на аўтамабільнай дарозе ЕкабпілсЛюцын

Хуткія факты

Варкляны — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваліся палацава-паркавы комплекс Борхаў, касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і капліца Сьвятога Віктара, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.

Remove ads

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Першы пісьмовы ўпамін пра Варкляны (ням. Warkland) датуецца 1226 годам. Пад 1458 годам яны ўпамінаюцца як мястэчка. У 1538 годзе Варкляны перайшлі да Борхаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Варкляны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. тут было 110 будынкаў[2].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Варкляны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

У 1920 годзе Варкляны ўвайшлі ў склад Латвіі. 11 лютага 1929 году яны атрымалі статус места.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 1810 чал., зь іх 364 каталікі і 1365 юдэяў
  • XXI стагодзьдзе: 2016 год — 1960 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Капліца Сьвятога Віктара (1814)
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1851—1854)
  • Лютэранская кірха (1874)
  • Сядзіба Борхаў (1783—1789)

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads