Люцын
места ў Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лю́цын (лат. Ludza) — места ў Латвіі, на возеры Лужы. Адміністрацыйны цэнтар Люцынскага краю. Насельніцтва на 2016 год — 8718 чалавек. Знаходзіцца за 269 км на ўсход ад Рыгі, чыгуначная станцыя на лініі Рэжыца — Вялікія Лукі.
Люцын — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі), побач зь якім праходзіць паўночная мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў[2]. Да нашага часу тут захаваліся замак, капліца Сьвятога Тадэвуша і саборная царква Прачыстай Багародзіцы, помнікі архітэктуры XIV—XIX стагодзьдзяў.
Remove ads
Назва
Беларускі гісторык Вацлаў Пануцэвіч зьвязваў назву Люцын зь зьвязам заходнеславянскіх плямёнаў люцічамі[3][4].
Гісторыя

Раньнія часы
Першы пісьмовы ўпамін пра Люцын датуецца 1173 альбо 1177 годам. Да 1399 году тут збудавалі замак, які стаў фарпостам Лівонскага ордэна на ўсходзе.
У 1481 годзе войскі Маскоўскай дзяржавы захапілі і зруйнавалі замак (адноўлены толькі ў 1525 годзе). У 1552 годзе замак зноў зруйнавалі маскоўскія захопнікі.
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
30 жніўня 1559 году Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе Люцын увайшоў ва ўтворанае Задзьвінскае княства. За часамі Інфлянцкай вайны (1558—1582) мястэчка наведаў кароль і вялікі князь Стэфан Баторы, на загад якога замак умацавалі і разьмясьцілі ў ім тысячную залогу. З XVI ст. тут існаваў драўляны касьцёл (упамінаецца ў 1599 годзе).
У 1677 годзе Люцын увайшоў у склад Інфлянцкага ваяводзтва. У 1687 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл (згарэў у 1736 годзе, адбудаваны ў 1738 годзе).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Люцын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Віцебскай губэрні[5]. У 1777 годзе ён атрымаў статус места. 21 верасьня 1781 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб Люцына з Пагоняй[6]. На 1881 год у месьце было 754 будынкі, дзеялі касьцёл, лютэранская кірха, царква, сынагога і 4 юдэйскія малітоўныя дамы.
У Першую сусьветную вайну 22 лютага 1918 году Люцын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Старая графіка Люцына
- Агульны выгляд, 1797 г.
- Замак, 1797 г.
- Замак. Н. Орда, 1875—1876 гг.
- Замак паводле Н. Орды, 1876 г.
Найноўшы час
1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Люцын увайшоў у склад Беларускай ССР[7]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі места Латвіі.
У 1940 годзе Люцын апынуўся ў складзе Латвійскай ССР. У Другую сусьветную вайну з 3 ліпеня 1941 да 23 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 2009 годзе Люцын стаў цэнтрам краю.
- Места на старых здымках
- Замак, 1903 г.
- Саборная царква, 1913 г.
- Саборная вуліца, да 1918 г.
- Беларуская школа, 1932 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1864 год — 3530 чал., зь іх 1200 каталікоў, 416 праваслаўных, 54 раскольнікі, 37 пратэстантаў і 1778 юдэяў[8]; 1880 год — 5258 чал.; 1897 год — 5140 чал., зь іх 1151 беларусаў, 678 расейцаў, 237 латышоў, 228 палякаў, 22 украінцы, 11 немцаў і 2801 юдэй
- XX стагодзьдзе: 1989 год — 11 853 чал., зь іх 46,29% латышоў, 45,73% расейцаў, 2,79% беларусаў, 1,75% украінцаў, 1,27% палякаў, 0,62% летувісаў і 1,55% іншых
- XXI стагодзьдзе: 2016 год — 8718 чал.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Дзее Люцынскі краязнаўчы музэй.
Славутасьці
- Замак (XIV ст.)
- Капліца Сьвятога Тадэвуша (1738)
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1938—1993)
- Лютэранская кірха (1872)
- Малельня стараверская (1923)
- Сынагога (XIX ст.)
- Царква саборная Прачыстай Багародзіцы (1843—1845)
Галерэя
- Славутасьці Люцына
- Замак
- Капліца Сьвятога Тадэвуша
- Саборная царква
- Лютэранская кірха
- Былая сынагога
- Стараверская малельня
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
- Вятрак у краязнаўчым музэі
Асобы
- Караль Багдановіч (1864—1947) — геоляг і падарожнік, акадэмік Польскай Акадэміі навук
- Мікола Панькоў (1911—1995) — беларускі грамадзкі дзяяч
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads