Варакляны
места ў Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варакляны, Варкляны (лат. Varakļāni) — места ў Латвіі, на рацэ Кажаве. Адміністрацыйны цэнтар Вараклянскага краю. Плошча 5,33 км². Насельніцтва на 2016 год — 1960 чалавек. Знаходзяцца на аўтамабільнай дарозе Екабпілс — Люцын
Варкляны — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваліся палацава-паркавы комплекс Борхаў, касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і капліца Сьвятога Віктара, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Remove ads
Гісторыя
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
Першы пісьмовы ўпамін пра Варкляны (ням. Warkland) датуецца 1226 годам. Пад 1458 годам яны ўпамінаюцца як мястэчка. У 1538 годзе Варкляны перайшлі да Борхаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Варкляны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. тут было 110 будынкаў[2].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Варкляны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
У 1920 годзе Варкляны ўвайшлі ў склад Латвіі. 11 лютага 1929 году яны атрымалі статус места.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 1810 чал., зь іх 364 каталікі і 1365 юдэяў
- XXI стагодзьдзе: 2016 год — 1960 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Капліца Сьвятога Віктара (1814)
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1851—1854)
- Лютэранская кірха (1874)
- Сядзіба Борхаў (1783—1789)
Галерэя
- Славутасьці Вараклянаў
- Палац Борхаў
- Капліца Сьвятога Віктара
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
- Лютэранская кірха
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads