Васіль Кошачкін
расейскі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Кошачкін (па-расейску: Василий Кошечкин; нарадзіўся 27 сакавіка 1983 году, Тальяці, СССР) — колішні расейскі хакеіст, брамнік зборнай Расеі. Заслужаны майстар спорту Расеі (2010). Выхаванец тальяцінскага хакею.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Васіль зьяўляецца выхаванцам спартовай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскай рэзэрвы па хакеі з шайбай клюбу «Лада». Сваю прафэсійную кар’еру пачаў у 2002 годзе ў складзе клюбу вышэйшай лігі «Алімпіі» з Кірава-Чапецку. У тым жа сэзоне Кошачкін таксама выступаў у складзе альмецьеўскага «Нафтавіку». Таксама ў тым годзе на драфце НХЛ Васіль быў абраны ў 8 раўндзе пад агульным 233 нумарам клюбам «Тампа Бэй Лайтнінг»[1].
У 2003 годзе Кошачкін дэбютаваў у Супэрлізе ў складзе роднай «Лады», дзе і выступаў да 2007 году, двойчы стаўшы прызэрам расейскіх першынстваў. Сэзон 2007—2008 гадоў брамнік правёў у казанскім «Ак Барсе»[2], пасьля чаго зноўку вярнуўся ў Тальяці[3]. У сярэдзіне сэзону 2009—2010 гадоў Кошачкін стаў гульцом магнітагорскага «Мэталюргу»[4].
30 чэрвеня 2010 году Васіль падпісаў кантракт з чарапавецкай «Северстальлю»[5], у складзе якой у сэзоне 2010—2011 гадоў правёў 38 матчаў з каэфіцыентам надзейнасьці 2,81. Таксама Кошачкін быў прызнаны найлепшым гульцом «Северсталі» паводле вэрсіі заўзятараў чарапавецкага клюбу, набраўшы 29,92% галасоў[6]. 1 траўня 2013 году Васіль вярнуўся ў магнітагорскі «Мэталюрг», у складзе якога стаў уладальнікам Кубка Гагарына ў першым жа сваім сэзоне.
Міжнародная
У складзе зборнай Расеі Васіль удзельнічае ў чэмпіянатах сьвету з 2007 году. Разам са зборнай станавіўся чэмпіёнам сьвету 2009 году на першынстве ў Швайцарыі.
Remove ads
Дасягненьні
«Мэталюрг»
- Уладальнік Кантынэнтальнага кубку: 2006, 2008
- Уладальнік Кубка Гагарына: 2014, 2016
Расея
- Алімпійскі чэмпіён: 2018
- Чэмпіён сьвету: 2009
- Срэбраны прызэр чэмпіянату сьвету: 2010
- Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету: 2010
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads