Кантынэнтальны кубак па хакеі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кантынэнта́льны ку́бак — хакейнае спаборніцтва эўрапейскіх клюбаў, заснаванае ў 1997 року наўзамен скасаванаму Эўрапейскаму кубку. Плянавалася, што ў ім будуць выступаць клюбы краінаў, не прадстаўленых у Эўрапейскай хакейнай лізе, а клюбы-прадстаўнікі будуць абірацца нацыянальнымі хакейнымі фэдэрацыямі.

Фармат

У першым сэзоне Кантынэнтальнага кубку 1997—1998 рокаў ўдзельнічалі 42 клюбы з 26 краінаў, за два наступныя гады колькасьць удзельнікаў вырасла да 48 камандаў. Каманды падзяляліся на групы, пераможцы якіх выходзілі ў наступны групавы раўнд. Пасьля трэцяга групавога раўнду наступавалі паўфіналы, у якіх акрамя пераможцаў трох групаў брала ўдзел каманда-гаспадар спаборніцтва. Першы групавы раўнд праходзіў у верасьні, другі ў кастрычніку, трэці — у лістападзе; урэшце, фінальная стадыя — у сьнежні.

У сэзоне 2000—2001 рокаў, калі Эўрапейская хакейная ліга не разыгрывалася, Кантынэнтальны кубак фактычна стаў эўрапейскім клюбным чэмпіянатам. Фармат не памяняўся, удзельнічалі 36 клюбаў з 27 краінаў.

З 2004—2005, са зьяўленьнем Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў, у Кантынэнтальным кубку бяруць удзел чэмпіёны краінаў, якія не ўваходзяць у Вялікую шасьцёрку (паводле рэйтынгу ІІХФ), а таксама асобныя клюбы з чэмпіянатаў Вялікай шасьцёркі (напрыклад, расейскае Дынама Масква і славацкі Зволен).

Remove ads

Пераможцы

Больш інфармацыі Сэзон, Пераможца ...
Remove ads

Кубак фэдэрацый ІІХФ

Кубак фэдэрацыяў быў афіцыйным эўрапейскіх хакейным клюбным спаборніцтвам, заснаваным у 1995. Гэта быў эўрапейскі чэмпіянат другога ўзроўню для клюбаў, якія ня трапілі ў Эўрапейскі кубак, у прыватнасьці з усходнеэўрапейскіх дзяржаваў. ЁН быў непасрэдным папярэднікам Кантынэнтальнага кубку, запачаткаванага праз два гады.

Фармат

У першы год у турніры ўзялі ўдзел 13 усходнеэўрапейскіх клюбаў з дванаццаці краінаў, якія спаборнічалі па кубкавай сыстэме з трыма кваліфікацыйнымі групамі.

У наступным сэзоне з-за ўзрослае колькасьці ўдзельнікаў (далучыліся й некаторыя каманды з Заходняй Эўропы) быў уведзены дадатковы кваліфікацыйны раўнд.

Пераможцы

Больш інфармацыі Сэзон, Пераможца ...

Глядзіце таксама

  • Хакейная ліга чэмпіёнаў
  • Супэркубак ІІХФ
  • Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads