Васіль Стражаў
беларускі фізык, пэдагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васі́ль Іва́навіч Стра́жаў (нарадзіўся 26 ліпеня 1944 году ў Каменску, Палтаўская вобласьць) — беларускі фізык, пэдагог. Доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2003—2008), старшыня Рады па супрацоўніцтве ў вобласьці адукацыі краінаў СНД. Чалец Расейскай акадэміі адукацыі.
Remove ads
Біяграфія
Васіль Іванавіч Стражаў нарадзіўся 26 ліпеня 1944 году ў Каменску Палтаўскай вобласьці УССР. Пайшоў у школу ў г. Крупкі Менскай вобласьці ў 1951 годзе. У 1961 годзе скончыў сярэднюю школу № 22 у Менску ды паступіў на фізычны факультэт БДУ. Падчас вучобы ва ўнівэрсытэце заняўся вывучэньнем праблемы існаваньня магнітна-зараджаных часьціц пад кіраўніцтвам Льва Тамільчыка. У 1966 годзе скончыў БДУ, у 1970 годзе — асьпірантуру Інстытуту фізыкі Акадэміі навук БССР, пасьля чаго працаваў старэйшым інжынэрам-канструктарам гэтага інстытуту. Займаў пасаду вучонага сакратара Аддзяленьня фізыка-матэматычных навук АН БССР[4]. Ад 1997[5] да 2001 году — міністар адукацыі Беларусі.
Васіль Стражаў узначальваў БДУ ад 2003 да 2008 году, пасьля звальненьня з гэтай пасады Аляксандра Казуліна. Прадстаўляць калектыву новага рэктара прыйшоў міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў.
Сярод чыньнікаў адстаўкі Васіля Стражава называюць ягоны ўзрост. Праз год яму мусіла споўніцца 65 гадоў — лімітавы ўзрост для кіраўніцтва дзяржустановай. Тым больш што ў лютым у Васіля Іванавіча сканчаўся кантракт.
4 лістапада 2008 году Васіль Стражаў узначаліў Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя (дагэтуль ён кіраваў ім на грамадзкіх пачатках).
Remove ads
Сям’я
Жанаты, мае дачку і двух унукаў.
Папярэднік Аляксандар Казулін |
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту 2003—2008 |
Наступнік Сяргей Абламейка |
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads