Васіль Шырко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васі́ль Алякса́ндравіч Шырко́ (31 жніўня 1948, в. Чурылава, Узьдзенскі раён, Менская вобласьць) — беларускі пісьменьнік, сцэнарыст.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту у 1972 годзе. Служыў у Савецкай Арміі (1972—1973). У 1973—1978 гг. працаваў карэспандэнтам «Сельской газеты», у 1973—1986 гг. — рэдактар, загадчык аддзелу галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграмаў Беларускага тэлебачаньня. У 1986-? гг. — рэдактар аддзелу нарыса часопіса «Полымя».
У 2013 годзе галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопісу Саюзу пісьменьнікаў Саюзнай дзяржавы «Белая вежа»[1].
У 2018 чалец управы Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.
Remove ads
Творчасьць
Першыя падборкі вершаў надрукаваў у 1968 годзе ў часопісе «Маладосьць» і газэце «Чырвоная зьмена». Аўтар пастановак паводле твораў М.Гарэцкага, Н.Гілевіча (1987), сцэнара дакумэнтальнага фільму «Песьня пшанічнага поля» (1984).
- 1987 — «Зямлі бацькоўскай прыцягненьне» (нарысы)
- 1989 — «Сьцяжына да людзей» (дакумэнтальныя аповесьці, нарысы)
- 1990 — «Дзед Манюкін не салжэ» (казкі)
Узнагароды
- Ляўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2007)
- ганаровая грамата Вярхоўнага Савету БССР
- граматай Савету міністраў Рэспублікі Беларусь
- грамата Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- падзяка Аляксандра Лукашэнкі (2018)[2]
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads