Ваяводзіна Новы Сад

сэрбскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Ваяводзіна Новы Сад
Remove ads

«Ваяводзіна» (па-сэрбску: Vojvodina) — сэрбскі футбольны клюб з гораду Новы Сад. Заснаваны ў 1914 годзе. Двухразовы чэмпіён Югаславіі, уладальнік Кубка Сэрбіі (2014). Улічваючы, што каманда базуецца ў другім паводле велічыні горадзе краіны, «Ваяводзіна» ёсьць адным з самых папулярных клюбаў краіны. Без уліку сталічнага «Партызана» і «Црвены Зьвезды» дружына з Новага Сада ёсьць самай пасьпяховых у Сэрбіі. У склад клюбу ўваходзіць ня толькі футбольная каманда, але яшчэ баскетбол ьная, валейбольная, гандбольная дружыны ды іншыя каманды іншых відаў спорту.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб паўстаў 6 сакавіка 1914 году дзякуючы намаганьням вучнам сэрбскай праваслаўнай сярэдняй школы і інтэлектуалаў. Стварэньне арганізацыі было пад сакрэтам, бо аўстра-вугорскія ўлады забаранялі праводзіць вялікія сходы моладзі у рэгіёне Ваяводзіны, якая насялялася ў асноўным сэрбамі[3]. Клюб пераняў назву «Ваяводзіна» ў гонар назвы колішняй сэрбскай аўтаноміі Сэрбскай Ваяводзіны, дзе, прынамсі, на паперы, сэрбы атрымалі тыя ж правы, што і ўсе іншыя грамадзяне імпэрыі Габсбургаў. Самая ж назва Ваяводзіна паходзіць ад слова ваявода.

Сярод фундаратараў клюбу былі будучы тэкстыльны прамысловец Міленка Ш’якаў, будучы прафэсар Уладзімер Мілічавіч, будучы хімік Міленка Хініч, будучыя праўнікі Радэнка Ракіч і Камэнка Чырыч, будучы лекар Яў Коста Хаджы, а таксама Гойка Тошыч, Джорджэ Жыванаў і Бранка Гаспаджыначкі. Новаствораны клюб свой першы матч згуляў у вёсцы Ковіль супраць мясцовага клюбу «Шайкаш». «Ваяводзіна» выступала ў блакітных кашулях і белых шортах, і перамагла зь лікам 5:0. Гульцы дружыны ў большасьці былі студэнтамі, якія прыехалі на летні адпачынак з Прагі, таму згулялі толькі адзін матч. Неўзабаве пачалася Першая сусьветная вайна і аўстра-вугорскія ўлады забаранілі ўсе сэрбскія арганізацыі ў Новым Садзе, у тым ліку і скасавала дзейнасьць «Ваяводзіны»[4].

Па вайне «Ваяводзіна» аднавіла сваю дзейнасьць дзякуючы энтузіязму сэрбскіх студэнтаў Прагі. Клюб фінансаваўся выключна ўнёскамі сябраў і шчодрымі ўкладаньнямі, якія зрабілі Макс Грын, Дака Попавіч, браты Новакавічы, Ілія Балабушыч і сям’я Дунджэрскіх. Частка гульцоў і кіраўніцтва «Ваяводзіны», якія вучыліся ў Празе, таксама былі сябрамі футбольнага клюбу «Славія». Чэскі клюб падтрымаў сяброў ваяводзінскага клюбу ў цяжкія часы да і падчас Першай сусьветнай вайны і зрабіў важкі ўнёсак у разьвіцьцё сэрбскае каманды. У 1920 годзе быў прывезены з Прагі першы пакунак чырвона-белых кашуляў. На пасяджэньні клюбнае рады, якая ладзілася 23 ліпеня 1922 году, было пастаноўлена, што чырвоныя і белыя колеры мусяць быць прысутнымі на кашулях каманды ў гонар праскай «Славіі».

Remove ads

Склад

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads