Ваўкалатка
вёска ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ваўкала́тка[1] (таксама сустракаецца — Ваўкала́тцы, мн[1]) — вёска ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Даўгінаўскага сельсавету.
Remove ads
Этымалёгія
«Ваўкалатамі» называлі людзей, якія ўмелі імітаваць воўчы голас. Гэтыя людзі заваблівалі ваўкоў на паляваньні. Паводле паданьня, вёску назвалі ў гонар жанчыны Ваўкалаткі[2].
Мінуўшчына
За расейскім часам — вёска ў Будслаўскай воласьці Вялейскага павету[3].
За польскім часам — у гміне Будслаў Дунілавіцкага павету павету Наваградзкага ваяводзтва. З 1926 року — у Вялейскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1921 року пражывала 241 асоба, зь іх 213 рыма-каталікі, 28 — праваслаўныя; 184 — палякі, 57 — беларусы; 50 дамоў. У 1931 року — 274 чалавекі, 57 дамоў.
У 1940—1973 гадах цэнтар Ваўкалацкага сельсавету[4].
Remove ads
Асобы
- Павал Каруза (1906—1988) — беларускі фальклярыст, этнамузыколяг, кампазытар, грамадзка-палітычны дзеяч.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads