Велясьніца

вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Велясьні́ца[1]вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мерчыцкага сельсавету. На поўнач ад вёскі працякае рака Ясельда.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першая згадка ў 1503 годзе, калі пінскі князь Фёдар Яраслававіч даруе «дворышча» ў Велясьніцы чальцу рады Фёдару Шчэпу. У 1524 годзе права на ранейшыя ўладаньні Мікалаю[2] ці Тодару[3] Шчэпу пацьвярджае каралева Бона Сфорца.

Пасьля сьмерці Шчэпы дворышча пераходзяць ўдаве Сьветахне Прычыне, пасьля сыну ад першага шлюбу (з Марынай Анцушковіч) Мікалаю. Велясьніца неаднаразова згадваецца ў «Пісцовай кнізе Пінскага і Клецкага княстваў».

У сярэдзіне XVII стагодзьдзя зьяўляецца ўласнасьцю пінскіх езуітаў. Каля 1780 году Велясьніцу і Халожын набывае генэрал Пётар Антоні Твардоўскі, які пазьней становіцца заснавальнікам мясцовай радавой лініі. Ён будуе аднапавярховы палац у стылі клясыцызму. Маёнтак у спадчыну атрымаў сын Юзаф (1786—1840), доктар філязофіі, прафэсар матэматыкі і рэктар Віленскага ўнівэрсытэту ў 1823—1825 гадах, пасьля — яго сын Казімер (1813—1886), пасьля — сын Казімера, Пётра, які памёр напярэдадні Першай сусьветнай вайны. Апошнімі ўладарамі маёнтку былі сыны Пятра, Стэфан і Казімер.

Падчас Першай сусьветнай вайны празь вёску праходзіць лінія фронту, маёнтак спалены разам з маёмасьцю і гаспадарчымі пабудовамі. Згарае Мікалаеўская царква, збудаваная Твардоўскім.

У чэрвені 1944 году нямецкія акупанты спалілі 46 двароў, забілі 1 чалавека.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 90 жыхароў
  • 1999 год — 132 жыхары
  • 1998 год — 131 жыхар, 64 гаспадаркі

Маёнтак

Генэрал Пётра Твардоўскі пабудаваў тут адзін з самых вялікіх маёнткаў на Піншчыне. Гэта быў аднапавярховы, драўляны, сямнаццацівосевы, клясыцыстычны вельмі доўгі прастакутны дом. У пярэдняй цэнтральнай частцы быў портык, трохкутны франтон якога падтрымалі шэсьць калён (і дзьве бакавыя калёны). Збоку парку ў будынку былі велічныя залі.

Перад домам быў газон, збоку была аднапавярховая прыбудова, таксама з портыкам. Сад за домам, цягнуўся ўніз да Ясельды, часта апанаванай бабрамі.

Падчас Першай сусьветнай вайны маёнтак апынуўся на лініі фронту. Маёнтак быў спалены разам з маёмасьцю прыкладна ў 1917 годзе. Некалькі выратаваных твораў мастацтва і прадметаў з архіваў было згублена падчас Другой сусьветнай вайны. Сядзіба не была адноўлена.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads