Вераніка Чарняхоўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вераніка Чарняхоўская
Remove ads

Верані́ка Алякса́ндраўна Чарняхо́ўская (па-ўкраінску: Вероні́ка Олекса́ндрівна Черняхі́вська; 25 красавіка 1900, Кіеў, Расейская імпэрыя — 22 верасьня 1938, Кіеў, УССР, СССР) — украінская паэтка, перакладніца. Ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў, дзяячка Расстралянага адраджэньня.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў сям’і вядомай пісьменніцы і паэткі Людмілы Старыцкай-Чарняхоўскай і прафэсара-мэдыка Кіеўскага ўнівэрсытэту А. Р. Чарняхоўскага. Унучка пісьменьніка, драматурга і грамадзкага дзеяча М. П. Старыцкага[2].

Пасьля заканчэньня ў 1918 годзе з адзнакай Другой украінскай гімназіі ім. Кірыла-Мяфодзіеўскага брацтва навучалася на эканамічным факультэце Кіеўскага камэрцыйнага інстытуту і курсах замежных моваў[3].

Разам з бацькам, прафэсарам мэдыцыны А. Р. Чарняхоўскім, па заданьні Наркамату аховы здароўя, дзе яна працавала рэфэрэнткай — перакладніцай, зьезьдзіла ў камандыроўку ў Нямеччыну. Там выйшла замуж за нямецкага падданага, зь якім пазнаёмілася ў Кіеве, швайцарца Тэадора Гекена[4].

За мяжой Вераніка ўдасканальвала свае веды нямецкай і ангельскай у Бэрлінскім унівэрсытэце. Наведала Швайцарыю і Італію. З 1920 году была ў ліку актыўных удзельнікаў украінскай літаратурна-мастацкай групы «Грона»[5].

Увосень 1929 году Вераніка Чарняхоўская была арыштаваная па абвінавачаньні ў датычнасьці да «справы СВУ». Утрымлівалася ў харкаўскай турме. У студзені 1930 г. яе вызвалілі, маці ўгаварыла чэкістаў і замяніла дачку падчас працэсу на лаве падсудных. Тэрмін пакараньня быў умоўным. Але арыштавалі бацьку і маці[6].

Другі раз Вераніку арыштавалі 8 студзеня 1938 году па абвінавачаньні ў правядзеньні «шпіёнска-контррэвалюцыйнай дзейнасьці». Нагодай стала тое, што яна з бацькам у 1928—1929 гадах пабывала ў творчай камандзіроўцы ў Нямеччыне. Падчас зьняволеньня ў Лук’янаўскай турме Вераніка Чарняхоўская звар’яцела[7].

22 верасьня 1938 году яна была вырачаная на расстрэл. Вырак прыведзены ў выкананьне ў той жа дзень. Месца ейнага пахаваньня невядомае[8].

Remove ads

Творчасьць

Вераніка Чарняхоўская пісала лірычныя вершы («Стелиться мла і туман. Містичне співає когут…» альбо «Постать мила, тінь, що я любила…»)[9].

Вершы друкаваліся ў альманахах Гроно" і «Вихрь революции»[10].

Ведала старажытнагрэчаскую, лацінскую, рускую, французскую, нямецкую, англійскую мовы.

Акрамя мэдычных працаў яна перакладала на ўкраінскую мову і выдала:

• «Месяцовая даліна» Джэка Лёндана(1927, перавыдадзены ў 1971),

• «Жэрміналь» Эміля Заля,

• «Олівер Твіст» Чарльза Дыкенса (1929, перавыдадзены ў 1963 і 1993).

Пасьля арышту бацькоў ананімна друкавала пераклады[11].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads