Людміла Старыцкая-Чарняхоўская
украінская літаратарка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людмі́ла Старыцкая-Чарняхоўская (па-ўкраінску: Людмила Старицька-Черняхівська; 17 (29) жніўня 1868, Кіеў, Расейская імпэрыя — 1941, у высылцы па дарозе ў Казахстан) — украінская пісьменьніца, паэтка, драматургіня, перакладніца, мэмуарыстка і грамадзкая дзяячка. Ахвяра сталінскага тэрору[5].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Людзьміла Старыцкая нарадзілася 17 жніўня (29 жніўня па новым стылі) 1868 году ў Кіеве ў сям’і вядомага пісьменьніка, драматурга і грамадзкага дзеяча Міхайла Старыцкага і Соф’і Старыцкай, сястры кампазытара Мікалая Лысенкі. Муж — Аляксандр Чарняхоўскі[6].
Навучалася ў Кіеўскай прыватнай гімназіі Веры Мікалаеўны Вашчанкі-Захарчанкі. Гімназісты выдавалі рукапісны часопіс, для якога Людзьміла Старыцкая напісала раман «За Ўкраіну» і сатырычныя вершы пра дырэктарку і ейнага мужа[7].
У 1888—1893 гадах прымала актыўны ўдзел у працы літаратурнага гуртка «Плеяда»[8].
Падчас Першай сусьветнай вайны прымала актыўны ўдзел у працы Кіеўскага камітэту дапамогі ўкраінскім уцякачам, працавала сястрой міласэрнасьці ў шпіталі для параненых[9].
У красавіку 1917 г. Л. Старыцкая была абраная ва Ўкраінскую Цэнтральную Раду[10].
У 1920-я гады працавала ва Ўсеўкраінскай акадэміі навук (УУАН)[11].
Пісьменьніцу арыштавалі 14 студзеня 1930 г. і абвінавацілі ў прыналежнасьці да так званага Саюзу вызваленьня Ўкраіны (СВУ). Допыты праводзіліся ў турме на Халоднай гары ў Харкаве[12].
Па выраку асобага складу Вярхоўнага суду СССР ад 19 красавіка 1930 г. Л. Старыцкая-Чарняхоўская абвінавачвалася ў тым, што: «а) у пэрыяд 1926—1929 гг. была чаліцай цэнтру в. СВУ і праводзіла кіраўніцкія арганізацыйныя мерапрыемствы, у адпаведнасьці з праграмай і задачамі арганізацыі; б) ажыцьцяўляла сувязь паміж цэнтрам СВУ і прадстаўнікамі некаторых замежных капіталістычных дзяржаваў»[13].
Пісьменьніцу асудзілі на 5 гадоў пазбаўленьня волі з абмежаваньнем у правах на 3 гады[14].
4 чэрвеня 1930 г. Л. Старыцкую-Чарняхоўскую вызвалілі з-пад варты і замянілі пакараньне на ўмоўнае[15].
Пасьля вызваленьня яе накіравалі ў места Сталіна (цяпер Данецк). Займалася перакладніцкай дзейнасьцю[16].
У 1936—1941 гадах жыла зь сястрой у доме № 28 па вуліцы Яраславаў Вал у Кіеве[17].
20 ліпеня 1941 году, калі ў сьценаў Кіева ішлі баі з немцамі, супрацоўнікі НКУС правялі ператрус на кватэры Людзьмілы Старыцыкай-Чарняхоўскай, канфіскавалі пашпарт і тэчку з карэспандэнцыяй. Разам зь сястрой Аксанай Сьцяшэнкай Старыцкую-Чарняхоўскую вывезлі на грузавіку ў Харкаў. Тут яе абвінавацілі ў антысавецкай дзейнасьці і пад канвоем у вагоне з цялятамі вывезьлі ў Казаскую ССР. Аднак у дарозе 73-гадовая пісьменьніца памерла. Дакладная дата сьмерці і месца пахаваньня невядомыя[18].
У жніўні 1989 году Людзьміла Старыцкая-Чарняхоўская разам зь іншымі ўдзельнікамі «паказальнага працэсу СВУ» ў Харкаве была пасьмяротна рэабілітаваная пленумам Вярхоўнага суду УССР[19].
Remove ads
Творчасьць
Зь дзяцінства Людміла Старыцкая-Чарняхоўская пачала пісаць вершы і складаць казкі[20].
Першыя вершы былі зьмешчаныя на старонках львоўскага альманаху «Перший вінок». Паэзію М. Старыцкай-Чарняхоўскай прадставілі І. Франко ў анталёгіі «Акорди» і С. Яфрэмаў ва «Українській музі». Паэтычная манера М. Старыцкай-Чарняхоўскай блізкая да стылістыкі Лесі Ўкраінкі[21].
Значна большая па аб’ёме празаічная, драматургічная, перакладніцкая і літаратурна-крытычная спадчына М. Старыцкай-Чарняхоўскай[22].
Актыўна супрацоўнічала з галіцкімі літаратурнымі пэрыядычнымі выданьнямі — «Зоря», «Правда», «ЛНВ», «Життя і слово» і іншымі, працавала ў кіеўскай газэце «Рада». Была чаліцай Таварыства ўкраінскіх прагрэсістаў. Выступала на сцэне[23].
Remove ads
Творы
Драматычныя творы
• «Гетьман Петро Дорошенко» (1908)
• «Крила» (1913)
• «Останній сніп» (1917)
• «Розбійник Кармелюк» (1926)
• «Іван Мазепа» (1927)
• «Діамантовий перстень» (1929)
• «Напередодні» (1926)
• «Жага» (1925)
• «Гетьман Дорошенко Петро» (1918).
Мэмуары
• «Двадцять п’ять років українського театру (Спогади та думки)»
• «Хвилини життя Лесі Українки»
• «Спогади про М. В. Лисенка»
• «В. І. Самійленко (Пам’яті товариша)».
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads