Доўжына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Доўжына
Remove ads

До́ўжына — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 6 км на поўдзень ад Ушачаў.

Возера
Доўжына
КраінаБеларусь
Плошча0,65 км²
Плошча вадазбору14,3 км²
Максымальная глыбіня17,9 м
Найбольшая даўжыня2,01 км
Найбольшая шырыня0,5 км
Даўжыня берагавой лініі5,23 км
Вышыня над узроўнем мора136 м[1]
Аб’ём вады4,59 млн м³
Каардынаты55°6′58.08″ пн. ш. 28°36′0.73″ у. д.
Доўжына на мапе Беларусі
Thumb
Доўжына
Доўжына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Крашанка. Плошча Доўжына складае 0,65 км². Найбольшая глыбіня возера — 17,9 м. Даўжыня возера — 2,01 км, найбольшая шырыня — 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі — 5,23 км. Аб’ём вады ў возеры складае 4,59 млн м³, плошча вадазбору возера — 14,3 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 20—26 м, знаходзяцца пад хваёвым лесам. На паўднёвым захадзе вышыня схілаў складае 7—15 м. Берагі возера знаходзяцца пад хмызьняком, у пэўных месцах забалочаныя.

Thumb
Возера Доўжына

Дно вадаёма да глыбіні 4—7 м высланае пяшчанымі адкладаньнямі, на большых глыбінях — сапрапэлем і глеем.

Шырыня паласы надводнай прыбярэжнай расьліннасьці складае да 25 м, падводная расьліннасьць пашыраная да глыбіні 5 м.

На поўдні ў возера ўпадае ручай з возера Баркоўшчына, на поўначы выцякае ручай у возера Вечальле.

Возера Доўжына ўваходзіць у курортную зону «Ўшачы». Непадалёк знаходзіцца санаторый «Лясныя азёры».

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads