Войцех Радзівіл
(пам. 1519) біскуп віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Войцех Радзівіл (Альбрэхт Радзівіл; каля 1476 — 19 красавіка 1519, Веркі пад Вільняй) — рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп луцкі (1502—1507) і віленскі (з 1507).
Войцех Радзівіл — першы віленскі біскуп, што паходзіў зь літоўскіх магнатаў. Валодаў маёнткамі на тэрыторыі сучаснай Летувы і Беларусі (Новы Двор, Ліпск)[1].
Remove ads
Біяграфія

З шляхецкага роду Радзівілаў гербу Трубы, сын Мікалая «Старога», ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, і Соф’і з Манівідаў. Меў братоў Мікалая, князя Сьвятой Рымскай імпэрыі на Гонядзях і Мядзелах[2], ваяводу віленскага і канцлера вялікага літоўскага, Яна, кашталяна троцкага, Юрыя, гетмана вялікага літоўскага, і сястру Ганну, жонку Конрада III Рудога, апошнюю ўдзельную мазавецкую княгіню[2].
У 1502 годзе атрымаў пасьвячэньне на біскупа луцкага, у 1507 годзе — на біскупа віленскага. Здабыў вядомасьць сваёй набожнасьцю і міласэрнасьцю. Намагаўся выкараніць у краіне апошнія сьляды паганства, выступаў за унію паміж заходняй і усходняй цэрквамі. Апекваўся кананізацыяй Сьвятога Казімера[3].
Дамогся для сьвятарства новых прывілеяў, дбаў пра аздабленьне віленскае катэдры.
Remove ads
Галерэя
- Іканаграфія Войцеха Радзівіла
- Невядомы мастак, 1646—53 гг.
- Невядомы мастак, XVII ст.
- З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Г. Ляйбовіч, 1758 г.
- М. Старкман, 1857 г.
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, напісаны ў XVIII ст. невядомым мастаком. У 1950 годзе на загад уладаў СССР гэты партрэт перадалі Польшчы, цяпер ён захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads