Сьвяты Казімер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвяты Казімер (3 кастрычніка 1458, Кракаў — 4 сакавіка 1484, Горадня) — дзяржаўны дзяяч Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Сьвяты Рымска-Каталіцкага касьцёла, апякун моладзі.
Сьвяты Казімер ушаноўваецца як заступнік гістарычнай Літвы, сьвяты патрон Вільні[1] і шэрагу рымска-каталіцкіх дыяцэзіяў сучасных Беларусі, Летувы і Польшчы.
Казімер — адзіны сьвяты з такім імём.
Remove ads
Імя
Імя Казімер звычайна тлумачыцца ад славянскіх асноваў з рознымі значэньнямі (адзінага меркаваньня няма)[2][3]. Разам з тым, як і ў выпадку імя Ўладзімер, мовазнаўцы адзначаюць большую імавернасьць германскага паходжаньня другой часткі імя[4]. Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» тлумачыць імя Казімер (як і імя Ўладзімер, Рагвалод ды іншыя) ад агульных індаэўрапейскіх каранёў як «Магутны капейнік» або «Слаўны кап’ём» і сьцьвярджае яго адпаведнасьць літоўскаму імю Кезгайла[5].
Remove ads
Біяграфія
Другі сын караля і вялікага князя Казімера Ягайлавіча і ягонай жонкі Альжбеты Аўстрыйскай. Атрымаў добрую гуманітарную адукацыю. Сярод ягоных настаўнікаў былі гісторык і пісьменьнік Ян Длугаш, выкладнік тэалёгіі ў Ягелонскім унівэрсытэце Я. Канта, італьянскі пісьменьнік і гуманіст Ф. Калімах[1]. Добра авалолаў лацінскай і нямецкай мовамі.
Выхоўваўся як будучы кароль вугорскі (ягоная маці была адзінай законнай спадчыньніцай чэскага і вугорскага стальцаў)[6]. У 1471 годзе на запросіны адной зь мясьцовых партыяў рушыў з 12-тысячным войскам у Вугоршчыну, аднак адступіў перад пагрозай вайны з партыяй караля Мацея Корвіна і вярнуўся дадому.
Па заняцьці чэскага стальца старэйшым братам Уладзіславам (1471 год) стаў спадкаемцам польскага і вялікалітоўскага пасаду. З гэтага часу часта наведваў Вільню.
Браў удзел у перамовах з вэнэцыянскім амбасадарам А. Кантарыні (1474 год), у часе якіх абмяркоўвалася стварэньне антытурэцкай лігі. Таксама браў удзел у перамовах з крыжакамі ў Мальбарку (1476 год).
У 1475—1476 гадох (разам з бацькам) і 1479—1481 гадох знаходзіўся ў Вялікім Княстве Літоўскім. Па выкрыцьці змовы (1481 год) і ад’езьдзе Казімера Ягайлавіча ў Вялікае Княства, стаў каралеўскім намесьнікам у Кароне. Таго ж году праз зарок цнатлівасьці адмовіўся ад шлюбу з дачкой імпэратара Фрыдрыха III.
Увесну 1483 году бацька выклікаў Казімера ў Вільню, дзе той пачаў выконваць функцыі падканцлера кароннага. У Вільні вызначыўся клопатамі пра патрэбы месьцічаў і апекай над касьцёламі. У канцы таго ж 1483 году захварэў на сухоты і на шляху ў Люблін памёр у Горадні[6]. Спачыў ў капліцы Маці Божай Віленскага катэдральнага касьцёла.
Remove ads
Кананізацыя
Пра набожнасьць Казімера пісалі ўсе ягоныя біёграфы, ад Захарыя Фэрэры і Пятра Скаргі да аўтараў XIX стагодзьдзя[7]:
![]() |
На самым ранку, як толькі адчыняліся дзьверы сьвятыні, сьвяты каралевіч ужо кленчыў перад алтаром, з узьнесенай душой, у постаці натхнёнай і разам з тым пакорнай і пакутніцкай, і заставаўся ў касьцёле, пакуль яго не зачынялі. Тут ён забываўся пра ўсе патрэбы цела: не адчуваў голаду, холаду, стомленасьці; быў нібы ў сьвятой зачараванасьці, імгненным, але бесьсмяротным разрыве зь целам… Сярод цёмнай ночы зрываўся з ложка, тайком выходзіў з пакою, адзін, босы прыбягаў да замкавай сьвятыні, і, найчасьцей знайшоўшы яе замкнёнай, клаўся ніц перад яе парогам, акрапляў яго сьлязьмі і ў сьвятым узьнясеньні малітвы заставаўся да сьвітанку...». | ![]() |

Упершыню пра сьвятасьць Казімера і цуды, што адбываліся пры ягонай пахавальні, сьведчыў пасол вялікага князя Аляксандра пробашч віленскай катэдры Эразм Цёлка ў сваёй прамове перад папам Аляксандрам VI (1501 год).
У 1516 годзе з ініцыятывы біскупа віленскага Войцеха Радзівіла, капітулы і мясцовых бэрнардынаў пачаўся працэс бэатыфікацыі Казімера, які аднак прыпыніўся празь сьмерць папы Льва X (1521 год), а матэрыялы, дасланыя зь Вялікага Княства Літоўскага, загінулі ў 1527 годзе ў часе нападу на Рым нямецкага войска.
Кананізацыю Казімера і літургію на ягонае сьвята ў 1602 годзе зацьвердзіў папа Клімэнт VIII. У 1636 годзе парэшткі сьвятога перанесьлі ў новую капліцу катэдральнага касьцёла.
Ушанаваньне
Сынод Віленскай дыяцэзіі ў 1613 годзе пастанавіў лічыць патронамі Літвы сьвятых Юрыя, Мікалая і Казімера, у 1636 годзе гэта вызнаў папа Урбан VIII. У XVII ст. культ Сьвятога Казімера пашырыўся па ўсёй Рэчы Паспалітай, у тым ліку сярод уніятаў. 3 XVIII ст. вялікую папулярнасьць набыў віленскі фэст у яго гонар (4 сакавіка), які суправаджаўся кірмашом («казюкі»).
Атрыбуты Сьвятога Казімера: мітра; надпіс пры руцэ: «Omni die» (першыя словы гімну пра Сьвятога Казімера «Omni die Marie» — «кожнага дня маліся Марыі»[8].
11 чэрвеня 1948 году папа Піюс XII абвясьціў сьвятога Казімера нябесным заступнікам моладзі. Апроч таго, у Летуве ён лічыцца заступнікам рамесьнікаў, а ў Ружанах — заступнікам мястэчка[9].
У Беларусі шэраг каталіцкіх касьцёлаў носяць тытул Сьвятога Казімера: у Жлобіне, Лагойску, Лепелі, Ліпнішках, Маладэчне і Расьне. Апроч таго, касьцёлы Сьвятога Казімера існавалі ў Берасьці, Бешанковічах, Камені, Магілёве ды іншых. 4 сакавіка на «Казюкі» (дзень сьвятога Казімера) прынята пекчы абаранкі (смаргонскія) і пернікі ў выглядзе сэрца[10].
Remove ads
Генэалёгія
Remove ads
Галерэя
Малярства
- Сьвяты Казімер у малярстве
- Д. Шульц, каля 1670 г.
- Невядомы мастак, XVII ст.
- Невядомы мастак, XVII ст.
- Невядомы мастак, XVII ст.
- Г. Каленіюс, да 1723 г.
- С. Чаховіч, каля 1741 г.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- P. Novelli, 1836 г.
- Невядомы мастак, XIX ст.
- А. Шэмеш, XIX ст.
- Я. Хруцкі, 1849 г.
- Невядомы мастак, 2-я пал. XIX ст.
Графіка
- Графічныя выявы
- Ф. Балцэвіч, 1749 г.
- А. Аляшчынскі, 1849 г.
- А. Дытрых, 1857 г.
- Невядомы мастак, XIX ст.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads