Вольга Курыленка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вольга Курыленка
Remove ads

Во́льга Канстаўці́наўна Курыле́нка (па-ўкраінску: Ольга Костянтинівна Куриленко; нарадзілася 14 лістапада 1979, Бярдзянск) — украінская акторка.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Расла ў беднаце, у кватэры з Вольгай жылі яе цётка, дзядзька, бабуля, дзядуля і стрыечны брат. Маці разьвялася з бацькам неўзабаве пасьля нараджэньня. Выхоўвалася маці і бабуляй. Ва Ўкраіне да 13 гадоў вучыла мовы, 7 гадоў вывучала фартэпіяна і хадзіла ў студыю балета.

Ва ўзросьце 13 гадоў, Вольга і яе маці прыехалі ў Маскву. Тамака мадэльны агент выпадкова сустрэўшы Вольгу ў мэтро зрабіў ёй прапанову папрацаваць. Спачатку маці Вольгі насьцярожылася, але неўзабаве ўхваліла прапанову. Ва ўзросьце 16 гадоў яна пераехала па працы ў Парыж, вывучыла францускую за шэсьць месяцаў і пасьля падпісала кантракт з агенцтвам Madison. Ва ўзросьце 18 гадоў, Вольга зьявілася на вокладцы Glamour, Elle, Madame Figaro, Marie Claire і Vogue, яна таксама стала асобай кампаніі Lejaby, Bebe clothing, Clarins and Helena Rubinstein.

У 1999, Вольга выйшла замуж за свайго сябра, францускага фатографа Сэдрыка ван Моля і разьвялася зь ім праз 3,5 гады. Першы досьвед у кіно — галоўная роля ў малабюджэтным эратычным фільме L'Annulaire (2005) францускага рэжысэра Дыяны Бэртран. Набыла вядомасьць як акторка пасьля вынахаду фільма «Парыж, я кахаю цябе» (2006), згуляўшы ў пары з Элайджэй Вудам. У студзені 2008 абраная на ролю «дзяўчыны Бонду» ў чарговым фільме-сэрыяле пра агента 007.

Remove ads

Фільмаграфія

  • 2005 — «Безназоўнае палец» / L'Annulaire — Касач
  • 2006 — «Парыж, я кахаю цябе» / Paris, je t'aime (эпізод «Quartier de la Madeleine») — Вампір
  • 2006 — «Зьмяя» / Le Serpent — Сафія
  • 2007 — «Гітман» / Hitman — Ніка
  • 2008 — «Квант суцяшэньня» — Каміла
  • 2008 — «Макс Пэйн» — Наташа
  • 2013 — «Забыцьцё» / Oblivion — Юлія Русакова

Узнагароды

  • 2006: Названая лепшай акторкай Бруклінскага міжнароднага кінафэсту за галоўную ролю ў фільме L'Annulaire.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads