Ворскла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ворскла
Remove ads

Во́рскла — рака ў Сумской і Палтаўскай вобласьцях Украіны, левы прыток Дняпра, упадае ў Днепрадзяржынскае вадасховішча. Даўжыня 464 км, плошча басэйну 14700 км². Бярэ пачатак на заходніх схілах Сярэднярускага ўзвышша, у Белгародзкай вобласьці Расеі. Амаль на ўсім працягу правы бераг даліны круты, узьнёслы, зрэзаны ярамі, левы — нізінны. Рэчышча мае шмат пясчаных перакатаў і кос. Шырокая пойма занятая пераважна лугамі, якія чаргуюцца зь ліставымі лясамі і часам са старыцамі і балотамі. Месцамі ўздоўж ракі шырокая паласа сыпкіх пяскоў. Сярэдні гадавы разыход 28,5 м³/сек. Галоўныя прытокі: Мерла, Каламак — зьлева; Ворскліца — справа.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

У 1399 годзе на рацэ адбылася аднайменная бітва. У месцы ўпадзеньня Ворсклы ў Дняпро была разьмешчана адна з найгалоўных казацкіх пераправаў — Перавалочна. Найбуйнейшыя горады: Палтава, Ахтырка, Кабэлякі.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads