Беларуская ўнівэрсальная таварная біржа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белару́ская ўнівэрса́льная тава́рная бі́ржа (БУТБ) — адзіная таварная біржа Беларусі, заснаваная ў траўні 2004 году ў Менску.
На 2021 год ажыцьцяўляла гандаль драўнінай, мэталам, прамысловымі і спажывецкімі таварамі, а таксама харчаваньнем. Мела прадстаўніцтвы ў кожным абласным цэнтры, таксама ў Вільні (Летува) й Маскве (Расея). З панядзелка па чацьвер працавала з 9-ай на 18-ую гадзіну. У пятніцы — да 16:45. Месьцілася ў Канстрычніцкім раёне Менску па вуліцы Казінца, д. 2. За 2020 год звыш 25 000 прадпрыемстваў з 64 краінаў ажыцьцявілі на біржы звыш 400 000 зьдзелак на больш як 2,5 млрд даляраў ЗША (сярэдні памер зьдзелкі 6250 $)[2].
Remove ads
Будова
На 2021 год Беларуская ўнівэрсальная таварная біржа ўлучала:
- 10 управаў — 1) аналітыкі і пэрспэктыўнага разьвіцьця, 2) вонкаваэканамічнай дзейнасьці, 3) гандлю лесапрадукцыяй, 4) гандлю мэталапрадукцыяй, 5) гандлю прамысловымі і спажывецкімі таварамі, 6) гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй, 7) дзяржаўных закупак і рэалізацыі маёмасьці, 8) працы з кліентамі, 9) суправаджэньня біржавых зьдзелак, 10) фінансава-эканамічную;
- 2 аддзелы — 1) біржавых тэхналёгіяў, 2) гандлю пэрспэктыўнымі таварамі;
- арбітражную камісію[3].
Remove ads
Кіраваньне
- Назіральная рада. Налічвала 4 асобы, у тым ліку ўласных старшыню і сакратара. Пасаду старшыні займаў міністар антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі.
- Каардынацыйная рада. Складалася з 13 чалавек, у тым ліку з уласных старшыні і сакратара. Пасаду старшыні займаў намесьнік старшыні ўраду Беларусі.
- Управа. Улучала 4 асобы, у тым ліку старшыню і 1-га намесьніка[4].
Мінуўшчына
Першыя таргі драўнінай адбыліся 2 чэрвеня 2005 году. З чэрвеня таксама пачаліся таргі мэталам. У студзені 2006-га распачаліся таргі харчаваньнем. У сакавіку адчынілася аддзяленьне ў Берасьці. У 2008 годзе аддзяленьні меліся ў кожным абласным цэнтры. У траўні 2009-га зьявілася магчымасьць ажыцьцяўляць дамовы праз сеціва. З сакавіка 2011 году біржа бярэ ўдзел у Аб'яднаньні ф'ючарсных рынкаў (АФР). За 2011 год таваразварот біржы вырас да 6 977,41 млрд рублёў (+102%; 1 244,67 млн $). 29 лістапада 2012 г. колькасьць улічаных удзельнікаў гандлю і кліентаў брокераў перавысіла 11,3 тыс., у тым ліку 2,4 тыс. (21,2%) іншаземцаў з 55 краінаў[5].
У 2019 годзе на БУТБ утварылі рынак малака, лік удзельнікаў якога ў 2020 годзе перавысіў 100 з усіх 6 вобласьцяў Беларусі. У 2020 годзе продаж малака праз БУТБ вырас 9-кратна да 125 000 тонаў сырога каровінага малака «Вышэйшай» і «Экстра» катэгорыі. У выніку доля малака ў гандлі сельскагаспадарчымі таварамі дасягнула 12 %, а малако заняло 3-е месца сярод найбольш прадаваных сельгаставараў пасьля шроту алейных культураў і кармавых дадаткаў. За 2020 год дадатковая выручка малакавытворцаў за кошт біржавога гандлю перасягнула 1,2 млн рублёў (488 тыс. $). Пры гэтым плата за ўдзел у біржавым гандлі складала 10 капеек (4 цэнты) за зьдзелку[6]. 4 сакавіка 2021 году «Вэнчжоў Руіцзунь Сталь» стала 5000-м замежным прадпрыемствам і 36-м кітайскім, акрэдытаваным для гандлю на Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы[7].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads