Вугорскі нацыянальны банк

галоўны банк Вугоршчыны, заснаваны ў 1924 годзе From Wikipedia, the free encyclopedia

Вугорскі нацыянальны банк
Remove ads

Вуго́рскі нацыяна́льны банк — галоўны банк Вугоршчыны, заснаваны ў чэрвені 1924 году.

Хуткія факты Абрэвіятура, Папярэднік ...

Паводле 1-га артыкула Закону «Аб Вугорскім нацыянальным банку» 2013 году, быў сябрам Эўрапейскай сыстэмы галоўных банкаў і Эўрапейскай сыстэмы фінансавага нагляду[6].

Remove ads

Паўнамоцтвы

Паводле 2-га артыкула Закону «Аб Вугорскім нацыянальным банку» 2013 году, ВНБ меў паўнамоцтвы:

  • выпускаць банкноты і манэты дзяржаўнай валюты Вугоршчыны;
  • захоўваць золатавалютны запас ураду Вугоршчыны;
  • мяняць валюту дзеля ўсталяваньня абменнага курсу;
  • распрацоўваць сеткі аплаты і разьліку;
  • зьбіраць і абнародаваць статыстычныя зьвесткі для справаздачы перад Эўрапейскім цэнтральным банкам;
  • спрыяць устойліваму пазычаньню дзеля гаспадарчага росту праз вывучэньне і прадухіленьне пагрозаў фінансавым узаемінам;
  • наглядаць за належным ажыцьцяўленьнем правоў уласнасьці;
  • вырашаць пазасудовыя спрэчкі між спажыўцамі і прадпрыемствамі праз Управу фінансавага прымірэньня[6].
Remove ads

Кіраваньне

Thumb
Будынак Вугорскага нацыянальнага банку (2005 год)
  • Манэтарная рада. Улучала 5—9 сябраў, у тым ліку старшыню, ягоных намесьнікаў і іншых абраных Парлямэнтам Вугоршчыны на 6 гадоў сябраў. Правамоцная пры ўдзеле большасьці сябраў. Ухваляла пастановы простай большасьцю галасоў прысутных.
  • Рада фінансавай устойлівасьці. Складалася з 3—10 сябраў, сярод якіх былі старшыня, ягоныя намесьнікі і прызначаныя ім кіраўнікі. Склікалася прынамсі аднойчы на 2 месяцы. Правамоцная пры ўдзеле большасьці сябраў. Ухваляла пастановы простай большасьцю галасоў прысутных. Разглядала пагрозы ад парышэньня ўстановаў і паслугаў для сетак фінансавых узаемінаў. Ухваляла парады і захады аб выключэньні пагрозаў устойлівасьці фінансавым узаемінам. Перадавала свае рашэньні ў Манэтарную раду.
  • Наглядальная рада. Улучала абраных Парлямэнтам Вугоршчыны старшыню і яшчэ 3-х сябраў, а таксама прадстаўніка і экспэрта ад Міністэрства фінансаў Вугоршчыны. Кіравала аддзелам унутранага аўдыту.
  • Рада кіраўнікоў. Улучала старшыню і ягоных намесьнікаў. Выконвала пастановы Манэтарнай рады і Рады фінансавай устойлівасьці. Ухваляла бухгальтарскую справаздачу і выплату дывідэндаў[6].
Remove ads

Балянс

На канец сакавіка 2022 году сродкі і іх крыніцы ў Вугорскага нацыянальнага банку былі роўныя 26,379 трлн форынтаў (79,435 млрд даляраў ЗША). Сродкі пераважна ўлучалі: 1) замежная дэбіторская запазычанасьць — 55 % (14,41 трлн форынтаў), 2) унутраныя пазыкі банкам — 21 % (5,513 трлн форынтаў), 3) аблігацыі ўраду Вугоршчыны — 13 % (3,328 трлн форынтаў), 4) аблігацыі нябанкаўскіх прадпрыемстваў Вугоршчыны — 6 % (1,528 трлн форынтаў), 5) аблігацыі банкаў Вугоршчыны — 3 % (829 млрд форынтаў). Крыніцамі сродкаў у асноўным былі: 1) наяўныя грошы ў абарачэньні — 32 % (8,314 трлн форынтаў), 2) тыднёвыя ўклады банкаў Вугоршчыны — 30 % (7,894 трлн форынтаў), 3) замежная запазычнасьць — 23 % (5,983 трлн форынтаў), 4) уклады ўраду Вугоршчыны ў форынтах — 4 % (1,09 трлн форынтаў), 5) уклады банкаў Вугоршчыны ў форынтах — 3 % (897 млрд форынтаў)[7].

Мінуўшчына

Thumb
Галаўная сядзіба ВНБ (2009 год)

24 чэрвеня 1924 году пачало працу акцыйнае таварыства «Вугорскі нацыянальны банк» («ВНБ»). Яго 1-м старшынём быў Шандар Паповіч. «ВНБ» замяніў сабой «Вугорскую каралеўскую дзяржаўную касу», створаную 11 ліпеня 1921 году. «ВНБ» спыніў гіпэрінфляцыю вугорскай кроны, а ў 1927 годзе ўвёў пэнгу. У 1930 годзе «ВНБ» выступіў сузаснавальнікам Банку міжнародных разьлікаў (Швайцарыя). 1 жніўня 1946 году «ВНБ» увёў форынт, каб дасягнуць устойлівасьці цэнаў. У сьнежні 1947 году ўрад Вугоршчыны нацыяналізаваў «ВНБ». У ліпені 1948 году ВНБ пачаў выконваць і камэрцыйныя задачы пасьля закрыцьця ўрадам камэрцыйных банкаў і ашчадных касаў. 1 студзеня 1987 году ВНБ пачаў перадачу сваіх аддзяленьняў адноўленым камэрцыйным банкам. У кастрычніку 1991 году Парлямэнт Вугоршчыны ўхваліў Закон «Аб Вугорскім нацыянальным банку», які атрымаў самастойнасьць ад ураду. У 2004 году ВНБ стаў сябрам Эўрапейскай сыстэмы галоўных банкаў у сувязі з далучэньнем Вугоршчыны да Эўразьвязу. 26 лютага 2008 году ўвялі плавальны абменны курс форынта адносна эўра[8].

Старшыні

Thumb
1-ы старшыня ВНБ Шандар Паповіч
Thumb
Старшыня ВНБ зь 2013 году Дзёрдзь Матольчы
  • Шандар Паповіч (24 чэрвеня 1924 — 6 студзеня 1935)
  • Бэла Імрэдзі (6 студзеня 1935 — 14 траўня 1938)
  • Ліпот Бараняй (14 траўня 1938 — 7 лютага 1943)
  • Дзюла Пош (7 лютага 1943 — 16 кастрычніка 1944)
  • Ласла Тэмэшвары (16 кастрычніка — сьнежань 1944)
  • Імрэ Олтваньі (17 красавіка — 31 жніўня 1945)
  • Артур Карась (31 жніўня — 15 лістапада 1945)
  • Імрэ Олтваньі (15 лістапада 1945 — 9 жніўня 1946)
  • Эрнё Чэйкей (9 жніўня 1946 — 30 жніўня 1949)
  • Фэрэнц Ясенскі (генэральны дырэктар, 30 жніўня 1949 — 1 лютага 1952)
  • Янаш Вёраш (гендырэктар, 1 лютага 1952 — 12 лістапада 1955)
  • Ласла Хай (17 красавіка — 20 лістапада 1956)
  • Санта Дэнэш (20 лістапада 1956 — 30 чэрвеня 1960)
  • Бэла Сулёк (1 ліпеня 1960 — 31 кастрычніка 1961)
  • Андор Ласла (дзяржаўны сакратар, 1 лістапада 1961 — 10 ліпеня 1975)
  • Мацяш Цімар (дзяржсакратар, 10 ліпеня 1975 — 15 чэрвеня 1988)
  • Фэрэнц Барта (дзяржсакратар, 15 чэрвеня 1988 — 30 чэрвеня 1990)
  • Дзёрдзь Сураньі (1 ліпеня 1990 — 30 лістапада 1991)
  • Пэтэр Бод (9 сьнежня 1991 — 14 сьнежня 1994)
  • Дзёрдзь Сураньі (1 сакавік 1995 — 1 сакавіка 2001)
  • Жыгмонд Ярай (2 сакавіка 2001 — 2 сакавіка 2007)
  • Андраш Сімор (3 сакавіка 2007 — 3 сакавіка 2013)
  • Дзёрдзь Матольчы (з 4 сакавіка 2013 году)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads