Пірагоўская вуліца (Амсьціслаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пірагоўская вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы Амсьціслава, часткова пешаходная. Назва ўтварылася ад вёскі Пірагова, кірунак на якую паказвае вуліца.
Архітэктурныя дамінанты вуліцы — комплекс калегіюму езуітаў з касьцёлам Сьвятога Міхала Арханёла і колішні касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай пры кляштары бэрнардынаў.
Remove ads
Гісторыя

Упершыню ўпамінаецца ў 1645 годзе[1]
Савецкія ўлады перайменавалі Пірагоўскую вуліцу ў вуліцу Ўрыцкага (рас. улица Урицкого). У 2016 годзе частцы вуліцы афіцыйна вярнулі гістарычную назву[2].
Агульныя зьвесткі
Даўжыня каля 450 м. Пачынаецца ад скрыжаваньня з Кармэліцкай вуліцай у яе пешаходнай частцы, каля езуіцкага калегіюму. З правага паўночна-заходняга боку вуліцы дамы з цотнымі нумарамі, зь левага паўднёва-ўсходняга боку — няцотная нумарацыя.
Будынкі

Няцотны бок
- (Кармэліцкая вуліца, 14) — будынак былой мужчынскай гімназіі
- Былы касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай пры кляштары бэрнардынаў (цяпер царква Аляксандра Неўскага Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
- № 5 — гандлёвыя рады
Цотны бок
- Будынак былой земскай ўправы
- № 6 — Палац шлюбаў і ўрачыстасьцяў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads