Вусьць-Куломскі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вусьць-Куломскі раён
Remove ads

Вусьць-Куломскі раён (рас. Усть-Куломский район, комі-зыр. Кулöмдін район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаґрафія

Раён разьмешчаны на поўдні Комі. Мяжуе з Корткераскім, Саснагорскім, Траецка-Пячорскім, а таксама зь мескай акругай Ухта рэспублікі Комі, Чардынскім і Гайнскім раёнамі Пермскага краю. Плошча раёну складае 26 200 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Вычагда, Нем, Вясьляна, Лоп’я і Пільва.

Гісторыя

Першыя згадкі аб населеных пунктах на месцы раёну адносяцца да 17 стагодзьдзя — узгадваюцца паселішчы Аныб, Вусьць-Кулом, Вусьць-Нем, Дзеравянск, Кужба і Мыелдзіна.

У 18 стагодзьдзі ўладамі Расейскае імпэрыі была арґанізавана праца па злучэньні Волскага й Паўночнадзьвінскага рачных басэйнаў. Канал быў адкрыты ў 1813 годзе.

Раён утвораны 15 ліпеня 1929 году ў складзе тагачаснае Аўтаномнае Вобласьці Комі (Зыранаў).

Remove ads

Дэмаґрафія

Насельніцтва раёну складае 29 856 чалавек, прыкладна 80% зь якога складаюць комі. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.

Адміністратыўнае ўладкаваньне

У склад раёну ўваходзяць 22 сельскія паселішчы.

Больш інфармацыі Назва, Адміністратыўны цэнтар ...
Remove ads

Транспарт

У раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць адміністрацыйны цэнтар Вусьць-Кулом з навакольнымі паселішчамі і суседнімі раёнамі Комі. Аўтамабільнае паведамленьня зь Пермскім краем адсутнічае.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads