Корткераскі раён
раён Рэспублікі Комі (Расея) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Корткераскі раён (па-расейску: Корткеросский район, комі-зыр.: Кöрткерöс район) — муніцыпальнае ўтварэньне ў Рэспубліцы Комі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Корткерас.
Remove ads
Геаграфія
Плошча раёну — 19,7 тыс. км² (каля 5 % тэрыторыі Рэспублікі Комі). На поўдні Корткераскі раён мяжуе зь Пермскім краем, на поўначы — з Княжпагосцкім раёнам, заходняя мяжа — прыгарады г. Сыктыўкару, усходняя — Вусьць-Куломскі раён.
Асноўная рака — Вычагда. Рэкі належаць да басэйну р. Вычагды: Вішэра, Локчым, Ніўшэра і інш.
Рэльеф уяўляе сабою слабахалмістую нізіну, расьсечаную густой рачной сеткай. Карысныя выкапні: гаручыя лупнякі, пяшчана-жвірныя сумесі, гліна, руда жалеза. Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня –17 °C, ліпеня +16 °C, сярэднегадовая колькасьць ападкаў 550 мм.
Remove ads
Гісторыя
Раён утвораны 14 ліпеня 1939 году.
Дэмаграфія
Насельніцтва раёну складае на 1 студзеня 2005 году — 23,2 тыс. чал. Пераважаюць комі — больш за 75 адсоткаў. Пражываюць расейцы, украінцы, беларусы, немцы і інш.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads