Ухта (гарадзкая акруга)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Меская акруга Ўхта́ (па-расейску: Городской округ Ухта, комі-зыр. Ухта каркытш) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Remove ads
Геаґрафія
Акруга знаходзіцца ў цэнтральнай частцы рэспублікі Комі. Мяжуе зь Іжэмскім, Саснагорскім, Вусьць-Куломскім, Корткераскім і Княжпагосцкім раёнамі рэспублікі. Плошча акругі складае 30 100 км². На тэрыторыі акругі працякаюць рэкі Іжма, Сед’ю, Ухта, Аюва, Тобысь.
У склад акругі ўваходзяць горад Ухта, пгт Баравой, Водны, Шудаяг, Ярага, Дальні, сёлы Вясёлы Кут, Гэрд’ёль, Ізьюр, Кедвавом, Кэмдзін, Ніжні Даманік, Первамайскі, Сед’ю, Тобысь, вёскі Гажаяг, Ізваіль, Лайкава, Парамес. Існуе тры сельскія паселішчы: Ізваільскае, Кедвавомскае, Сед’юскае.
Remove ads
Гісторыя
У часы Расейскае імпэрыі тэрыторыя акругі ўваходзіла ў Архангельскую губэрню. З 1921 году — у Іжма-Пячорскі і Вусьць-Куломскі паветы Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў). У 1929 годзе тэрыторыя акругі апынулася ў Іжэмскім раёне, а праз 10 гадоў з раёну быў выдзелены асобны Ўхцінскі раён.
Акруга ўтворана ў 2006 годзе ў выніку ўсерасейскае адміністрацыйнае рэформы.
Дэмаґрафія
Насельніцтва акругі складае 127 100 чалавек, большасьць зь якіх складаюць расейцы (75%) і комі (9%), доля беларусаў у акрузе складае 2%. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Транспарт
Праз акругу праходзяць лініі Паўночнае чыгункі, якая злучае Ўхту з навакольнымі пасёлкамі і некаторымі раённымі цэнтрамі Комі. Існуюць аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць Ухту з навакольнымі паселішчамі. Маецца аэрапорт мясцовага значэньня.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads