Вуша (прыток Нёмана)
рака ў Беларусі, левы прыток Нёману From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуша (Уша́) — рака ў Беларусі, левы прыток Нёману. Цячэ ў Нясьвіскім і Карэліцкім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 105 км. Плошча вадазбору 1220 км². Выдатак вады ў вусьці 7,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца каля заходняй ускраіны вёскі Качановічаў Нясьвіскага раёну, упадае ў Нёман на ўсход ад вёскі Ярэмічаў Карэліцкага раёну.
Даліна невыразная, схілы забалочаныя. Абалона двухбаковая, забалочаная, шырыня разьліву ў ніжняй плыні да 2,5 км, у верхняй і сярэдняй — ад 100 м да 1 км. Рэчышча на працягу 10,1 км каналізаванае: ад вытоку да сажалкі Дзікай (7,3 км) і за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Еськавічаў да вёскі Крутога Берага (2,8 км).
Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Каля места Нясьвіжу і вёскі Качановічаў цячэ праз сажалкі. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads