Ярэмічы
вёска ў Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ярэмічы — вёска ў Беларусі, на левым беразе Нёману. Цэнтар сельсавету Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2003 год — 310 чалавек. Знаходзяцца за 18 км на ўсход ад Карэлічаў, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея.
Ярэмічы — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Ярэмічы ўпамінаюцца ў XVII ст. як мястэчка ў Наваградзкім павеце, якое знаходзілася ў валоданьні Хадкевічаў. На 1647 год у мястэчку было 47 дымоў.
У 1768 годзе ў Ярэмічах збудавалі драўляную царкву, дзеяла рачная прыстань.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ярэмічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Наваградзкага павету[1]. На 1799 год мястэчка знаходзілася ў валоданьні Хадкевічаў і налічвала 81 дым. На 1858 год у Ярэмічах было 98 двароў. У 1863 годзе адкрылася расейская прыходзкая школа (пазьней народная вучэльня, у 1881 годзе 119 вучняў), у 1883 годзе — 2-клясная царкоўна-прыходзкая жаночая школа (у 1890 годзе 116 вучаніц). Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Ярэмічах было 122 двары, валасная ўправа, царква, малітоўны дом, сынагога, юдэйская малітоўная школа, царкоўна-прыходзкая школа, 2-клясная народная вучэльня, хлебазапасны магазын, 6 крамаў, карчма. У 1906 годзе ў мястэчку адбыліся сялянскія страйкі. На 1908 год у Ярэмічах было 172 двары. У 1912 годзе тут дзеяла крэдытнае таварыства.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ярэмічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ярэмічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ярэмічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Наваградзкага павету. У гэты час тут было 134 двары, працавалі школа і пошта. З 1926 году — у Турэцкай гміне Стаўпецкага павету.
У 1939 годзе Ярэмічы ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету Мірскага, з 17 сьнежня 1956 году Карэліцкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 12 кастрычніка 1940 году тут было 129 двароў, на 1 студзеня 2000 году — 125, на 2002 год — 126, на 2003 год — 123. У 2000-я гады Ярэмічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 318 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 52, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 259, жабракоў 3[3]; 1858 год — 502 рэвіскія душы; 1897 год — 797 чал.
- XX стагодзьдзе: 1908 год — 1240 чал.; 1921 год — 613 чал.; 12 кастрычніка 1940 году — 609 чал.; 1 студзеня 2000 году — 318 чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 323 чал.[5]; 2003 год — 310 чал.[6]
Інфраструктура
У Ярэмічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Капліца (2-й пал. XIX ст.)
- Царква Ўшэсьця Гасподняга (1867; мураўёўка)
У ваколіцах Ярэмічаў захаваліся старажытныя паселішчы (4—2-е тысячагодзьдзе да н. э.).
Страчаная спадчына
- Сынагога
Галерэя
- Краявіды Ярэмічаў
- Царква, брама-званіца
- Прыдарожная капліца
- Купель зь Ярэмічаў
Асобы
- Міхаіл Лойка (1892—1937) — эканаміст, географ, матэматык
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads