Выемка
вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вы́емка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Напрыканцы XVIII стагодзьдзя вёска ў Ігуменскім павеце Менскай губэрні Расейскай імпэрыі, уласнасць віленскіх базыльян. У 1917 годзе хутар у Амяльянскай воласьці Ігуменскага павету.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыны.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Да 5 траўня 1962 году вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасьля — у складзе Селецкага сельсавета[2].
Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавету[3].
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавету[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 1926 год — 6 двароў, 25 жыхароў
- 2009 год — 12 чалавек[5]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads