Вылазы (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вы́лазы[1] — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Парахонскага сельсавету. За 0,5 км на поўдзень ад вёскі знаходзіцца возера Выласкае[2].
Remove ads
Гісторыя
Першая згадка ў 1554 годзе, зьяўлялася даўняй уласнасьцю польскага караля Жыгімонта I. Пасьля пераходзіць да каралевы Боны. Засялялася шляхецкімі сем’ямі Гараглядаў, Колбаў, Літвіновічаў, Палхоўскіх, Шаламіцкіх, Валковічаў, Явашэй. Найчасьцей сустракаецца прозьвішча Гарагляд. У 1572 годзе зямлю купляе Рыгор Шаламіцкі.
Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі, вёска ўваходзіла ў склад Пінскага павету[3].
У 1787 годзе пабудавана драўляная царква Раства Багародзіцы (захавалася)[4].
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы. З 1939 году ў складзе БССР.
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 54 жыхары
- 1999 год — 73 жыхары
Славутасьці
- Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква (1787) —
Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 113Г000721
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads