Высокае Мазавецкае
места ў Высокамазавецкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Высокае Мазавецкае (польск. Wysokie Mazowieckie) — места ў Польшчы, на рацэ Броку. Адміністрацыйны цэнтар Высокамазавецкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2020 год — 9611 чалавек. Знаходзіцца за 50 км ад Беластоку.
Высокае — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша каля мяжы з Мазовіяй. Да нашага часу тут захавалася былая царква Сьвятых Казьмы і Дзям'яна, помнік архітэктуры XVIII ст., які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.
Remove ads
Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
Высокае заснаваў у 1469 годзе кароль і вялікі князь Казімер. 4 студзеня 1503 году кароль і вялікі князь Аляксандар надаў месту Магдэбурскае права.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Высокае перайшло да Каралеўства Польскага. Таго ж году кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў места Мікалаю Радзівілу[1]. Пазьней Высокім валодалі Макавецкія, Апацкія, Шчукі, Патоцкія.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Высокае апынулася ў складзе Аўстрыйскай імпэрыі, з 1809 году — у складзе Расейскае імпэрыі, дзе стала цэнтрам павету Ломжынскай губэрні. Расейскія ўлады перайменавалі места ў Мазавецк. На 1827 год тут было 153 будынкі, на 1865 год — 176
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Высокае занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Высокае апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам Мазавецкага павету Беластоцкага ваяводзтва. У Другую сусьветную вайну з 10 верасьня 1939 да 13 жніўня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 881 чал.; 1865 год — 2865 чал.; 1880 год — 1837 чал.[2]
- XX стагодзьдзе: 1939 год — 4067 чал.; 1946 год — 2121 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2020 год — 9611 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1875)
- Могілкі: каталіцкія, юдэйскія
- Царква Сьвятых Казьмы і Дзям'яна (1798; цяпер касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі)
Страчаная спадчына
- Сынагога
Галерэя
- Славутасьці Высокага
- Былая царква Святых Казьмы і Дзям'яна
- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
- Каталіцкія могілкі
- Юдэйскія могілкі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads