Высокае Мазавецкае

места ў Высокамазавецкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Высокае Мазавецкае
Remove ads

Высокае Мазавецкае (польск. Wysokie Mazowieckie) — места ў Польшчы, на рацэ Броку. Адміністрацыйны цэнтар Высокамазавецкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2020 год — 9611 чалавек. Знаходзіцца за 50 км ад Беластоку.

Хуткія факты

Высокае — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша каля мяжы з Мазовіяй. Да нашага часу тут захавалася былая царква Сьвятых Казьмы і Дзям'яна, помнік архітэктуры XVIII ст., які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Казьмадзям'янаўская царква, аўтэнтычны выгляд

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Высокае заснаваў у 1469 годзе кароль і вялікі князь Казімер. 4 студзеня 1503 году кароль і вялікі князь Аляксандар надаў месту Магдэбурскае права.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Высокае перайшло да Каралеўства Польскага. Таго ж году кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў места Мікалаю Радзівілу[1]. Пазьней Высокім валодалі Макавецкія, Апацкія, Шчукі, Патоцкія.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Высокае апынулася ў складзе Аўстрыйскай імпэрыі, з 1809 году — у складзе Расейскае імпэрыі, дзе стала цэнтрам павету Ломжынскай губэрні. Расейскія ўлады перайменавалі места ў Мазавецк. На 1827 год тут было 153 будынкі, на 1865 год — 176

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Высокае занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Высокае апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам Мазавецкага павету Беластоцкага ваяводзтва. У Другую сусьветную вайну з 10 верасьня 1939 да 13 жніўня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 881 чал.; 1865 год — 2865 чал.; 1880 год — 1837 чал.[2]
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 4067 чал.; 1946 год — 2121 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2020 год — 9611 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1875)
  • Могілкі: каталіцкія, юдэйскія
  • Царква Сьвятых Казьмы і Дзям'яна (1798; цяпер касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі)

Страчаная спадчына

  • Сынагога

Галерэя

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads