Вэкшэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вэкшэ
Remove ads

Вэ́кшэ (па-швэдзку: Växjö) — горад на паўднёвым усходзе Швэцыі ў ляндскапе Смоляндзе, адміністрацыйны цэнтар лэну Крунубэргу і камуны Вэкшэ. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 65 383 чалавекі. Вэкшэ мае мянушку «Найзялёнейшы горад Эўропы».

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Замак Тэлеборг

Вэкшэ вырас з гандлёвага месца каля возера, дзе зьбягаліся некалькі шляхоў — адсюль і яго першапачатковая назва — «Vägsjö», у якой «Väg» азначае «шлях», а «sjö» — «возера». Паводле легенды, ангельскі місіянэр Зыгфрыд прыбыў у Швэцыю і пабудаваў у Вэкшэ першую ў краіне біскупскую царкву. Такім чынам, легенда сьцьвярджае, што ўжо ў 1170 годзе Вэкшэ становіцца цэнтрам біскупства, а горад (ці гандлёвае месца) існаваў яшчэ ў XI стагодзьдзі. Аднак першыя пісьмовыя згадкі аб Вэкша адносяцца да 1342 году, калі кароль Магнус Эрыксан надаў Вэкша гарадзкі прывілей. У XV стагодзьдзі для абароны гораду быў пабудаваны замак Крунубэрг, ад якога пазьней пайшла назва лэну. У адрозьненьне ад Ёнчэпінгу, індустрыяльная рэвалюцыя XIX стагодзьдзя практычна не закранула Вэкшэ, і ў цяжкія годы канца стагодзьдзя горад і яго навакольле перажываюць хвалю эміграцыі. Толькі ў другой палове наступнага, XX стагодзьдзя горад пачынае даволі хутка расьці. Штуршком для гэтага стала адкрыцьцё ў 1967 годзе філіялу Люндзкага ўнівэрсытэту, які ў 1999 годзе быў пераўтвораны ва Ўнівэрсытэт Вэкшэ, а ў 2010 атрымаў назву Ўнівэрсытэт Лінэя.

Remove ads

Адукацыя

Акрамя Ўнівэрсытэту Лінэя, у Вэкшэ дзейнічаюць Школа паліцыі (пры ўнівэрсытэце), Вышэйшая прафэсійна-тэхнічная школа і Вышэйшая народная школа Сьвятога Зыгфрыда. У сярэднявеччы, пры Катэдры дзейнічала школа, ў якой хлопчыкі маглі атрымаць адукацыю на адносна высокім узроўні.

Славутасьці

Thumb
Парк Лінэя
  • Катэдра (XIII—XVIII стагодзьдзі, паводле легенды, на месцы царквы XII стагодзьдзя, рэстаўраваны ў XIX—XX стагодзьдзях)
  • Руіны замку Крунубэрг (XV стагодзьдзе, за 5 км на поўнач ад гораду)
  • Замак Тэлеборг (1897—1900)
  • Замак Бэргквара (канец XVIII стагодзьдзя, за 6 км на захад ад гораду)
  • Італьянскі палац
  • Парк Лінэя, у якім растуць прынамсі па адным відзе расьлінаў з 24 клясаў расьлінаў, вызначаных Лінэем
  • Дом Эмігрантаў — цэнтар памяці аб эміграцыі ў Амэрыку, які ўтрымлівае архівы, пісьмы, фатаграфіі па тэме
  • Скульптура «Легенда са шкла» (1978)
  • Музэй Смолянду (фактычна — Швэдзкі музэй шкла)
  • Музэй псыхіатрыі

Асобы

Thumb
Скульптура «Легенда са шкла»

Нарадзіліся ў Вэкшэ

Музычныя гурты з Вэкшэ

  • Bullet
  • The Ark
  • Melody Club

Асобы, зьвязаныя з Вэкшэ

  • Карл Лінэй — швэдзкі натураліст, вучыўся ў школе і гімназіі ў Вэкшэ
  • Эсаяс Тэгнэр — швэдзкі паэт
  • Караліна Клюфт — легкаатлетка, вучылася ў Вэкшэ
  • Рагнар Сканокер — алімпійскі чэмпіён па стральбе, жыве ў Вэкшэ
  • Гэнынг Манкель — тэатральны пастаноўца, пісьменьнік (вядомы дзякуючы раманам пра Камісара Валяндэра) — працаваў у тэатры Вэкшэ
Remove ads

Гарады-сябры

Вонкавыя спасылкі

Вэкшэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads