Вэлетры
камуна ў Італіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вэле́тры (па-італьянску: Velletri) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Ляцыё. Уваходзіць у склад мэтраполіі Рыму.
Remove ads
Гісторыя
Вэлетры быў старажытным горадам племя вольскі. Паводле паданьню ён уступіў у канфлікт з рымлянамі за часам кіраваньня Рымам Анка Марцыюса, то бок чацьвертага караля Рыму. З Вэлетры паходзіў род Актавіяў, да якой належыў першы рымскі імпэратар Актавіян Аўгуст. У Сярэднявеччы гэта быў адзін зь нямногіх вольных гарадоў-камунаў як ў Ляцыё, гэтак і ў цэнтральнай Італіі. Аднак, пэўны час падэстамі назначаліся людзі, узгодненыя ў Рыме. У 1408 годзе нэапалітанскі кароль Уладзіслаў заняў Вэлетры падчас сваёй спробы заваяваць Папскую дзяржаву. У 1589 годзе папа рымскі Сыкст V распусьціў грамадзянскі ўрад. У 1591 годзе пры Грыгорыюсу XIV места канчаткова страціла вольны статус.
У вайне за аўстрыйскую спадчыну 1740—1748 гадоў гішпана-нэапальскія войскі Бурбонаў здабылі перамогу ў бітве пры Вэлетры, адолеўшы армію аўстрыйскіх Габсбургаў. На пачатку XIX стагодзьдзя жыхары Вэлетры паўсталі і абвесьцілі аб стварэньні рэспублікі, якая праіснавала да 1814 году[3]. У 1856 годзе ў месьце зьявіўся тэлеграф. У 1866 годзе папа рымскі Піюс IX урачыста адкрыў чыгунку, якая злучыла Вэлетры з Рымам. Гэта была ўжо трэцяя чыгуначная лінія ў Папскай дзяржаве. Пасьля горад трапіў у склад аб’яднанай Італіі. За часам Другой сусьветнай вайны ля Вэлетры былі жорсткія баі паміж нямецкім войскам і хаўрусьнікамі антыгітлераўскай кааліцыі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads