Вэстра Ёталянд

лэн Швэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вэстра Ёталянд
Remove ads

Вэ́стра Ё́талянд (па-швэдзку: Västra Götalands län) — лэн, разьмешчаны на заходнім узьбярэжжы Швэцыі ўздоўж праліву Скагерак, пераважна ў ляндскапах Вэстэр’ётлянд, Богуслэн і Дальсьлянд, а невялічкія яго часткі — у Вэрмляндзе й Галяндзе. Мяжуе з лэнамі Вэрмлянд, Ёнчэпінг, Эрэбру, Эстэр’ётлянд і Галянд, а на паўночным захадзе — з Нарвэгіяй. Быў утвораны ў 1998 годзе шляхам аб’яднаньня лэнаў Скараборг, Эльфсборг, Гётэборг і Богус. Адміністрацыйны цэнтар — Гётэборг, другі паводле велічыні горад Швэцыі.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Thumb
Камуны лэну Вэстра Ёталянд

Вэстра Ёталянд разьмешчаны на захадзе Швэцыі і падзяляецца на 49 камунаў — найбольшая колькасьць камунаў з усіх лэнаў Швэцыі. Насельніцтва складае 1 767 016 чал. (па стане на 31.12.2023). Лэн мае выйсьце да праліву Скагерак, а таксама да двух найбуйнейшых азёраў Швэцыі — Вэнэрну й Вэтэрну.

Найбуйнейшыя гарады

Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Вэстра Ёталянд зьяўляюцца: Гётэборг (607 882 чал.), Бурос (74 042 чал.), Тральгэтан (50 502 чал.), Шэўдэ (39 580 чал.), Удэвала (35 916 чал.).

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Вэстра Ёталяндсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads