Вялейскае вадасховішча

вадасховішча ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялейскае вадасховішча
Remove ads
Remove ads

Вялейскае вадасховішча (Вялейскае мора) — найбуйнейшае вадасховішча Беларусі, на сутоках Вяльлі з Сэрваччу, Ільліяй, Касуткай. Знаходзіцца ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці, за 5 км на ўсход ад места Вялейкі. Галаўное гідразбудаваньне Вялейска-Менскай воднай сыстэмы. Плошча паверхні 64,6 км². Даўжыня 27 км, найбольшая шырыня 3 км. Найбольшая глыбіня дасягае 13 м, сярэдняя складае 3,7 м. Аб'ём запаўненьня 238 млн. м³[1].

Вадасховішча
Вялейскае
Thumb
Панарама Вялейскага вадасховішча
2008 год
КраінаБеларусь
Плошча73,6 км²
Плошча вадазбору4120 км²
Сярэдняя глыбіня3,7 м
Найбольшая даўжыня27 км
Найбольшая шырыня3 км
Даўжыня берагавой лініі137 км
Вышыня над узроўнем мора157 м
Аб’ём вады260 млн м³
Каардынаты54°29′05″ пн. ш. 27°08′05″ у. д.
Месцазнаходжаньне Вялейскага вадасховішча
Thumb
Вялейскае
Вялейскае

Уздоўж берагоў вадасховішча стаяць места Вялейка, гістарычнае мястэчка Вязынь, вёскі Рабунь, Сосенка, Чыжэвічы. На плаціне вадасховішча разьмяшчаецца Вялейская ГЭС.

Remove ads

Апісаньне

Катлавіна рачнога тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы спадзістыя, пераважна пад лесам. Берагавая лінія слабапарэзаная, у месцах утоку рэкаў буйныя затокі. Берагі нізкія, маюць вышыню 0,5—1 м, складаюцца зь пяскоў і суглінкаў. Вадазбор (плошча 4120 км²) знаходзіцца ва ўсходняй частцы Нарачанска-Вялейскай нізіны. Рэльеф спадзіста-хвалісты, грунты — розназярністыя пяскі, у паніжэньнях тарфянікі. Каля 35% пад мяшаным лесам і хмызьняком, 7% пад балотамі і забалочанымі землямі, 30% пад ворывам.

Дно высьцілаецца розназярністымі пяскамі, пад тарфянікамі да 15% плошчы. На паўднёвым беразе пясковыя пляжы. Мае 10 выспаў, берагі якіх актыўна размываюцца.

Вадасховішча сярэднеэўтрофнае. Упадаюць рэкі Жучка, Орпа і Грэзьніца. Зарастае нязначна, агульная плошча зарастаньня каля 10%.

Remove ads

Флёра і фаўна

На мелкаводьдзі асобныя дзялянкі рдзестаў і драсёну земнаводнага.

У вадасховішчы водзяцца шчупак, лешч, акунь, карась, плотка, верхаводка ды іншыя віды рыбаў.

На выспах гняздоўі чаек, качак, у асобныя гады — лебедзяў[2].

Гісторыя

Будаваньне вадасховішча пачалі ў 1968 годзе, пры тым затапілі 9 вёсак[3]. Дзеля павелічэньня водазабесьпячэньня Менску частку сьцёку больш паўнаводных рэк Беларусі перакінулі ў раку Сьвіслач. Адначасна з будаваньнем вадасховішча зрабілі водны канал, якім воды Вяльлі пачалі перакідваць у Сьвіслач з уздымам на ўзровень больш за 70 мэтраў. У 1973 годзе перакрылі раку Вяльлю. У пачатку 1975 году воды вадасховішча накіравалі каналам да Менску.

У кастрычніку 1995 году пачалося будаваньне Вялейскай ГЭС, а ў красавіку 1998 году першую чаргу ГЭС увялі ў эксплюатацыю з падлучэньнем у энэргасыстэму «Менскэнэрга». У красавіку 2002 году пачала працаваць другая чарга. Агульная ўсталяваная магутнасьць ГЭС склала 1000 кВт (за год 7,5 млн кВт электраэнэргіі).

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads