Вялікае Сяло (Маладэчанскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кае Сяло́[1] — вёска ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у Палачанскі сельсавет.
Remove ads
Гісторыя
Вёска разьмешчана за 6 км ад вёскі Палачаны і прыкладна на такой жа адлегласьці ад вёскі Лебедзева. Вялікае Сяло разьмешчана на ўзвышшы, якое цягнецца з усходу на захад. Вакол вёскі шмат сельскагаспадарчых зямель. Глебы тут цяжкія, суглінкавыя, але досыць ураджайныя. Праўда, мабыць, з-за разьмяшчэньня на ўзвышшы, клімат тут больш суровы, асабліва ўзімку, калі нават параўноўваць з суседняй вёскай Лебедзева. Вясна тут надыходзіць пазьней і сьнег ляжыць пасьля зімы пазьней, чым у суседніх вёсках. Да пачатку 1970-х гадоў вёска была досыць шматлікай. Аднак у выніку масавага сыходу ў горад моладзі ў цяперашні час тут пастаянна пражывае каля 30 чалавек. Вёска мае адну вуліцу, якая сваім заканчэньнем датыкаецца ляснога масіву ў заходняй сваёй частцы. З паўночнага боку лес падыходзіць да вёскі на адлегласьць 500—800 мэтраў. У дарэвалюцыйны час у вёсцы працавала народнае вучылішча, дзе мясцовых дзяцей навучаў грамаце настаўнік па прозьвішчы Шпак. У пасьляваенны час у вёсцы была пачатковая школа, дзе доўгі час настаўнічаў Клаўдзі Іванавіч Мышук. Фактычна, усе людзі, якія нарадзіліся ў вёсцы пасьля вайны, атрымалі пачатковую адукацыю ў гэтага настаўніка. Гэта школа была зачынена ў 1970-я гады з-за адсутнасьці неабходнай колькасьці вучняў. Пасьля заканчэньня пачатковай школы дзеці працягвалі вучобу ў Лебедзеўскай альбо Палачанскай сярэдніх школах.
Да Другой сусьветнай вайны на некаторым аддаленьні ў паўднёва-ўсходнім кірунку ад вёскі разьмяшчаўся маёнтак памешчыка Шпілеўскага, каля якога быў вялікі сад. У час вайны дом памешчыка быў спалены партызанамі, а сад мясцовы калгас выкарчаваў ў 1960-я гады. Падчас вайны ў вёсцы існавала падпольная група зь ліку ваеннапалонных Чырвонай Арміі, якія жылі ў асобных сем’ях з дазволу нямецкіх уладаў. Кіраўнік гэтай групы, малодшы лейтэнант Павал Іванавіч Аборын, загінуў тут, недалёка ад вёскі ў лесе і быў пахаваны на месцы гібелі. Прыкладна ў 2014 годзе яго парэшткi былі перапахаваныя на могілках вёскі Груздава.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 38 чалавек
- 1999 год — 95 чалавек
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads