Вялікая Апака
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кая Апа́ка (па-польску: Opaka Duża, па-падляску: Opáka) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чаромха.

Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Вярсток). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.
Гісторыя
Паводле польскага гісторыка Белавескай пушчы Атона Гэдэмана ў 16 ст. на месцы сёньняшняй Апакі існавала вёска з дваром (магчыма зьвестка адносіцца таксама да Малой Апакі)[1]. У 19 ст. акрамя вёскі быў тут фальварак Пушкевічаў. У міжваенны пэрыяд прыналежала да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Пасьля Другой сусьветнай вайны плянавалася падзяліць вёску паміж Польшчай і Савецкі Саюзам, але па прашэньнях жыхароў поўнасьцю засталася ў складзе Польшчы[2]. З 1950 году пачалася будова царквы ў гонар Нараджэньня Багародзіцы (дзейнічае з 1966 г.).
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads