Вялікая Кракотка
вёска ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кая Крако́тка[2] — вёска ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Азярніцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Да 18 верасьня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Сялявіцкага сельсавету[3].
Геаграфічнае становішча
Вялікая Кракотка знаходзіцца за 25 км на паўднёвы захад ад места Слонім. У вёску мажліва трапіць па шашы Р85 Слонім — Ружаны. За 2,5 км на захад ад вёскі цячэ рака Зальвянка.
Культура
У 1927 годзе пры гуртку Таварыства беларускай школы (ТБШ) вясковая моладзь заснавала бібліятэку-чытальню, якую назвалі імем народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гэта была першая ўстанова культуры рэспублікі, якой было нададзена імя песьняра беларускага народу.
Насельніцтва
- 2009 год — 168 чалавек[1]
- 1999 год — 175 чалавек
Славутасьці
- Прыкладна за 500 м на захад ад вёскі знаходзяцца каменныя магілы, якія адносяць да XIV—XVIII стагодзьдзяў. Гэтая знакавая мясьціна трапіла ў Сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.
- Праваслаўная царква
- Бібліятэка імя Янкі Купалы
Асобы
- Рыгор Акулевіч — грамадзка-культурны дзяяч, выдавец, публіцыст
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads