Вялікія Лукі (Менская вобласьць)
вёска ў Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кія Лу́кі[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1858 годзе згадваецца вёска Слабодка ў Ігуменскім павеце Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. У 1879 годзе вёска Вялікая Лука ўпамінаецца пры перапісе населеных пунктаў Турынскага праваслаўнага прыходу Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй У красавіку 1943 году вёска была спалена і забіта 4 жыхары.
Remove ads
Насельніцтва
- 1897 год — 32 двары, 192 жыхары
- 1909 год — 41 двор, 253 жыхары
- 1917 год — 43 двор, 196 жыхары
- 2002 год — 2 двары, 2 жыхары
- 2009 год — 0 чалавек[2]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads