Вялікія Чучавічы
вёска ў Лунінецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кія Чу́чавічы[1] — вёска ў Лунінецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Вялікія Чучавічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Чучавіцкага сельсавету.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 2048 чалавек
- 1999 год — 2421 чалавек
- 1996 год — 2517 жыхароў, 942 двары. Вёска практычна зьлілася з суседняй вёскай Малыя Чучавічы.
Гісторыя
Паселішча ўпершыню ўзгадваецца ў 1557 г. У часы Вялікага Княства Літоўскага вёска ўваходзіла ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. З другой пал. XIX ст. у Чучавічах існавала царкоўна-прыхадзкая вучэльня, а таксама царкоўна-прыхадзкае апякунства, якое дапамагала самотным і сіротам, хворым і інвалідам.
У справаздачы Менскага губэрнскага статыстычнага камітэту за 1870 год пра Чучавічы падаецца інфармацыя, што там ёсьць 45 двароў, 188 мужчынаў, 199 жанчынаў і царква, якая належала сялянам. У зборніку «Воласьці і галоўныя пасяленьні эўрапейскай Расеі» за 1886 год напсіана, што ў Чучавічах двароў — 58, жыхароў — 530, маецца валасное кіраўніцтва, праваслаўная царква.
Раней празь вёску праходзіла лесавозная лінія вузкакалейнай чыгункі Люшча — Вялута — Вялікія Чучавічы — Гоцк[2][3]. Будаўніцтва чучавіцкай галіны Палескіх чыгунак ад станцыі Люшча да прыпыначнага пункту Канал, даўжынёю ў 27,8 вярсты, было распачатае восеньню 1905 году. Вузкакалейка праходзіла праз вёскі Навасёлкі і Вялікія Чучавічы. З прычыны асаблівасьцяў рэльефу і моцнай забалочанасьці чыгунка нібы вярталася ў кірунку да Лунінца, агібала Сядзельскае балота, лясьніста-нізінныя ўрочышчы, Сядзельскі бор і Мушыну Ніву і накіроўвалася проста на поўнач, перасякаючы раку Цна і яе балоцістую пойму ля ўрочышча Согалаў Рог (празь яе быў пабудаваны невялікі драўляна-бэтонны мост). Далей каляіна перасякала невялікі прыток Цны — рэчку Штыр ля ўрочышча Шпакоўка, ішла ўздоўж каналу, за Навасёлкамі ва ўрочышча Зялёнае, паварочвала на паўночны ўсход да Вялікіх Чучавіч. За вёскамі дарога праходзіла празь лясны масіў і ўрочышча Пачкі, перасякала канаву Заазёрскую і ля хутара Бор паварочвала на паўднёвы ўсход, да канаваў Крынічная і Плёса. Тут знаходзілася канчатковая тупіковая станцыя чучавіцкай галіны вузкакалейкі — Канал.
Чучавіцкая вузкакалейка праіснавала да пачатку 1920-х гадоў. Польская адміністрацыя дзяржаўных чыгуначных дарог ліквідавала яе, пакінуўшы кавалак ля Люшчы. Адсутнасьць грунтовых дарог рабіла гэты раён адным з самых глухіх, адсталых і малаадукаваных месцаў Палесься.
Ад жніўня 1913 году ў Чучавічах пачало працу паштовае аддзяленьне.
Remove ads
Інфармацыя для турыстаў
Помнікі архітэктуры
У вёсцы існуе праваслаўная царква Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы (Пакроўская царква), пабудаваная паміж 1846 і 1851 гадамі. Занесена ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэньня.
Вядомаыя асобы
- Міхаіл Якубік (1914—1966) — генэрал брыгады Войска Польскага, лётчык, адзін з піянэраў вайсковай авіяцыі ў часы камуністычнай Польшчы.
- Валянціна Верас (нар. 1959) — пэдагог і дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V скліканьня.
- Сьвятлана Сарока (нар. 1968) — культурна-асьветны і дзяржаўны дзеяч, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным разьвіцьці.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads